Усе навіны

Асаблівасці Канстытуцыі 1994 года, якія трэба ведаць кожнаму

Архіў навін

«Народная Канстытуцыя»: чаму вяртанне Асноўнаго Закона 1994 года — ня лепшы варыянт для Беларусі


У кантэксце кампаніі «Народная Канстытуцыя» і будучага рэферэндума некаторыя беларусы задаюцца пытаннем: ці трэба рыхтаваць новы праект Асноўнага Закона замест таго, как паспрабаваць проста вярнуцца да яго рэдакцыі 1994 года?

Практыка паказвае, што Канстытуцыю 1994 года часта ідэалізуюць толькі таму, што да яе не прыклаў руку рэжым Лукашэнкі і што ў ёй было прапісана, сярод іншага, абмежаванне па прэзідэнцкіх тэрмінах. Ці сапраўды гэтая рэдакцыя гэткая добрая, што яе вяртанне вырашыць усе праблемы і дазволіць пабудаваць Новую Беларусь, назаўжды пазбаўленую дыктатуры?

У выніку кожны сам адкажа для сябе на азначаныя вышэй пытанні. А мы, у сваю чаргу, прапануем вашай увазе падборку фактаў пра Канстытуцыю 1994 года, каб паспрабаваць разабрацца ў гэтай складанай, але вельмі важнай тэме. Раім таксама ўсім азнаёміцца з поўным тэкстам рэдакцыі Асноўнаго Закона 1994 года.

Забягаючы наперад: Канстытуцыя 1994 года дазволіла дыктатуры з’явіцца на Беларусі, і ў выпадку вяртання гэтай рэдакцыі няма гарантый, што пасля падзення цяперашняга рэжыма мы не атрымаем аналагічны ў будучыні. Нам усім трэба ня толькі змагацца з канкрэтным дыктатарам, а і знішчыць любыя передумовы дзеля паўтарэння дыктатуры ў нашай краіне.


Адна з галоўных задач Канстытуцыі — расставіць «чырвоныя флажкі» для ўлады, то бок вызначыць ёй дакладныя абмежаванні. У рэдакцыі 1994 года замест такіх «чырвоных флажкоў» прэзідэнту былі застаўленыя пралазы дзеля дзеянняў, якія не забароненыя Канстытуцыяй, але супярэчаць яе сутнасці. У выніку гэта і забяспечыла ўмовы для ўстанаўлення рэжыма Лукашэнкі.

Канстытуцыя 1994 года ўтрымлівала такія фармулёўкі, як гэтая:

«Прэзідэнт прызначае службовых асоб, пасады якіх вызначаныя ў адпаведнасці з законам, калі іншае не прадугледжана Канстытуцыяй».

Гэта — класічны прыклад пралаза, і гэты канкрэтны пункт дазваляе праз прыняцце выгадных законаў рабіць, што заўгодна, таму што ў Асноўным Законе не было вызначанага спіса службовых асоб, якіх мог прызначаць прэзідэнт.

Дарэчы, пра законы. Рэдакцыя 1994 года ў многіх выпадках адсылала да законаў, дазваляючы з іх дапамогай скажаць нормы, якія закладзеныя ў Канстытуцыю. Менавіта таму сёння дзяржава «гарантуе» нам свабоду мірных сходаў, але з абавязковым узгадненнем з уладай і, у сутнасці, на платнай падставе: пры ўмове аплаты паслуг міліцыі, хуткай дапамогі ды ЖКГ.

А вось іншы прыклад наконт «чырвоных флажкоў». Яшчэ ў Канстытуцыі 1994 года было прапісанае права прэзідэнта прызначаць абсалютна ўсіх суддзяў, за выключэннем хіба суддзяў Канстытуцыйнаго суда і старшыняў Вярхоўнаго і Вышэйшага гаспадарчага судоў. Гэткае права аўтаматычна робіць судовую галіну ўлады залежнай ад прэзідэнта, што карэнным чынам руйнуе сістэму стрымліванняў і проціваг, на якіх будуецца дэмакратыя.

І яшчэ адзін прыклад. Канстытуцыя 1994 года вызначала прэзідэнта адзіным кіраўніком выканаўчай улады, ды ўнутры гэтай галіны не было магчымасці крытыкаваць ці выказваць альтэрнатыйнае меркаванне. Разам гэта надзяліла прэзідэнта правам ствараць і касаваць цэлыя міністэрствы ды ведамствы, дазволіла яму пабудаваць паслухмяную вертыкаль паводле свайго меркавання і фактычна знішчыць мясцовае самакіраванне.

Дарэчы, магчымасцяў дзеля мясцовага самакіравання — то бок далучэння грамадзян да палітычных працэсаў на ўсіх узроўнях — Канстытуцыя 1994 года і без таго пакідала ня шмат. Так, у ёй не былі прадугледжаныя выбарнасць, падкантрольнасць ды справаздачнасць усіх значных пасад «на месцах». Хаця лагічна, што менавіта мясцовыя жыхары (а не хтосці «зверху») павінны непасрэдна ўплываць на сваё жыццё: і ў ролі выбаршчыкаў, і ў якасці кандыдатаў на пасады ў мясцовым урадзе.

Рэдакцыя 1994 года таксама не забяспечвала паўнавартаснага функцыянавання партыйнай сістэмы, якая адчыняе кожнаму грамадзяніну шырокія магчымасці дзеля ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, стварае сапраўдную палітычную канкурэнцыю ды
плюралізм.
Дарэчы, Канстытуцыю 1994 года прынялі ў Вярхоўным Савеце, а не на рэспубліканскім рэферэндуме. А падчас яе стварэння вялікім быў уплыў камуністычнай наменклатуры на чале з Вячаславам Кебічам, які лічыў, што менавіта ён выйграе прэзідэнцкія выбары і будзе кіраваць краінай паводле гэтага варыянта Асноўнаго Закона. Сітуацыя была часткова падобнай да той, якую мы назіраем зараз, калі цяперашняя Канстытуцыйная камісія рыхтуе праект, каб дагадзіць Лукашэнцы.

Дзякуючы кампаніі «Народная Канстытуцыя» сёння ў беларусаў упершыню за гісторыю ёсць сапраўдная магчымасць напісаць праект Канстытуцыі ўсім народам, кіруючыся толькі сваімі інтарэсамі, патрэбнасцямі і поглядамі. Да таго ж грамадства стала больш адукаваным — і яно ў стане самастойна разабрацца, якой павінна быць дзяржава.

І апошняе. Юрыдычна мы жывем па Канстытуцыі 1994 года, у якую былі ўнесеныя змяненні ў 1996-м і 2004-м. Канстытуцыя 1994 года з закладзенымі ў ёй зародкамі парламентарызма была правільнай асновай, якую, на жаль, сказіў рэжым. Але мы можам збочыць у правільным кірунку і ўжо сёння на гэтым фундаменце адразу пабудаваць Новую Беларусь, пазбаўленую дыктатуры. Апроч таго, проста паправіць нейкі «кавалачак» Канстытуцыі, как атрымаць ідеальны дакумент, на жаль, не атрымаецца, бо паўнамоцтвы адных органаў улады непарыўна звязаныя з паўнамоцтвамі іншых.

Гэта — толькі факты, ну, а высновы прапануем зрабіць вам самім.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter