Усе навіны

Дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю пра кампанію “Народная Канстытуцыя”

Архіў навін

Удзельнічайце ў распаўсюджванні інфармацыі пра кампанію «Народная Канстытуцыя»!


Чаму гэта важна?

1) Рэжым Лукашэнкі мае намер у чарговы раз змяніць Канстытуцыю. Мяркуючы па праекце паправак, апублікаванаму так званай «канстытуцыйнай камісіяй», беларусаў, сярод іншага, плануюць пазбавіць права голасу:

«Артыкул 67. Выбары з’яўляюцца прамымі альбо ўскоснымі ў выпадках і парадку, прадугледжаных Канстытуцыяй ці законам»

Замацаванне такога ў Канстытуцыі азначае, што рэжыму дастаткова прыняць асобны закон, каб замяніць прамыя выбары на ўскосныя — гэта значыць, без непасрэднага ўдзелу грамадзян. Мы гатовыя адмовіцца ад права голасу? Не!

2) На будучым рэферэндуме нам з вамі хочуць навязаць безальтэрнатыўны выбар: галасаваць за новую «канстытуцыю» Лукашэнкі — альбо пакінуць старую. Усялякі вынік будзе выгадны для рэжыма. Але ці патрэбны нам такі выбар? Яшчэ раз — не!

Што прапануем мы?

1) Мы прапануем беларусам усім разам абмеркаваць і ўпершыню стварыць па-сапраўднаму народную Канстытуцыю — на аснове праекта Канстытуцыі Новой Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл;

2) Дабіцца вынясення нашага праекта на рэспубліканскі рэферэндум — замест праекта Лукашэнкі альбо поруч з ім;

3) Аб’яднацца і змагацца за прыняцце Канстытуцыі Новай Беларусі, якая не дазволіць паўтарэння дыктатуры ў нашай краіне.

Аб чым мы вас просім?

1) Распавядзіце ўсім сваім сябрам і знаёмым пра кампанію «Народная Канстытуцыя». Адпраўце ім спасылку на наш сайт: narodnaja.com

2) Запрасіце іх зарэгістравацца ў нашых чат-ботах, каб з іх дапамогаю накіраваць рэжыму тысячы зваротаў з патрабаваннем вынесці наш праект на рэферэндум:


3) Падзяліцеся гэтай публікацыяй у сваіх сацыяльных сетках альбо перешліце яе сябрам у прыватныя паведамленні.

Народная Канстытуцыя — наш кандыдат на будучым рэферэндуме!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter