Усе навіны

ЕБРР ў лісце да Паўла Латушкі пацвердзіў сваю пазіцыю

Архіў навін

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў лісце да Паўла Латушкі пацвердзіў сваю пазіцыю: «Мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі»


26 сакавіка кіраўнік НАУ Павел Латушка адправіў ліст у Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). У звароце Павел Латушка звярнуў увагу ЕБРР на няспынныя масавыя і сістэмныя рэпрэсіі з боку рэжыму. Кіраўнік НАУ адзначыў, што ў такіх умовах міжнародныя фінансавыя інстытуты могуць садзейнічаць спыненню рэпрэсій, калі працягнуць адмаўляцца ад любых стасункаў з нелегітымнай уладай.

На зварот НАУ афіцыйным лістом адказаў генеральны сакратар ЕБРР Энца Кватрачоке:

— ЕБРР падзяляе заклапочанасць міжнароднай супольнасці сітуацыяй у Беларусі і ўважліва сочыць за развіццём падзей у краіне. Зараз мы абмяжоўваем нашы інвестыцыі асобнымі праектамі ў прыватным сектары. Пры гэтым мы не разглядаем новыя інвестыцыі ў дзяржаўныя праекты Беларусі, — гаворыцца ў адказе Энца Кватрачоке, генеральнага сакратара Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.