Усе навіны

Extreme Student Exchange Belarus

Актуальныя навіны

Экстрэмальная праграма абмену студэнтамі для замежнікаў


Быць студэнтам у Беларусі няпроста: звальненні выкладчыкаў, адлічэнні, збіццё і суды. Для замежнікаў, гатовых сутыкнуцца з беларускай рэальнасцю, супольнасць *Сумленныя людзі распрацавала праграму экстрэмальнага студэнцкага абмену: extremeexchange.me

У Беларусі ўдзельнікаў чакаюць:
• спрэчкі з дэканамі;
• ператрусы ў інтэрнатах;
• бег праз дарогу;
• бег па полі;
• затрыманні;
• турма.

Ведаеце замежных студэнтаў? Адпраўце ім спасылку і прапануеце паўдзельнічаць у экстрэмальным студэнцкім абмене. Або падпішыце петыцыю з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў і выкладчыкаў у Беларусі.

*Сумленныя людзі запусцілі петыцыю, накіраваную ў 496 замежных універсітэтаў, якія супрацоўнічаюць з беларускімі ВНУ. Гэта значыць, яны падзяляюць каштоўнасці і падтрымліваюць дзеянні сваіх беларускіх універсітэтаў-партнёраў.

Патрабаванні петыцыі простыя і выканальныя:
1. Заявіць аб прыпыненні партнёрства да спынення рэпрэсій.
2. Распрацаваць незалежныя праграмы падтрымкі для пацярпелых студэнтаў і выкладчыкаў.
3. Публічна асудзіць дзеянні беларускіх партнёраў.


Як яшчэ можна дапамагчы беларускім студэнтам і выкладчыкам, вы знойдзеце на старонцы *Сумленных людзей.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter