Усе навіны

Еўрапейскія кампаніі звязаны з пастаўкамі газавых турбін на БелАЭС

Архіў навін

НАУ звярнулася да еўрапейскіх кампаній, якія звязаны з пастаўкамі газавых турбін на БелАЭС. Гэта нямецкія банкі, шведскія страхавальнікі і Siemens


Кампанія Siemens займаецца пастаўкамі газавых турбін на АЭС у Астраўцы — яны патрэбны як крыніца рэзервовага сілкавання, без іх нельга ўвесці станцыю ў эксплуатацыю. Нямецкія банкі KFW, Helaba і Commerzbank выдалі крэдыт на куплю турбін, а шведская страхавая кампанія EKN застрахавала пазыку.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне настойвае, каб Siemens адмовілася ад паставак турбін, а страхавая кампанія EKN адмовілася страхаваць любыя здзелкі, у якіх удзельнічае нелегітымны ўрад Беларусі. Банкам мы таксама прапануем прыпыніць любыя адносіны з рэжымам.

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць мірных грамадзян. Вядома аб звальненнях і іншых рэпрэсіях у Мінскэнерга, ЦЭЦ-5, Брэстэнерга, Гроднаэнерга і іншых структурах. Да таго ж, урад Беларусі застаецца нелегітымным — гэта азначае, што ён не мае права нарошчваць даўгі ад імя краіны. Таксама ёсць асцярогі з-за магчымага ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС, для якой важны турбіны ад Siemens. Не даць запусціць станцыю ў эксплуатацыю — значыць абараніць краіну ад патэнцыйнай пагрозы АЭС.

Цікава, што кампанія Siemens часта атрымлівае буйныя дзяржзаказы: не толькі на турбіны, але і на медыцынскае абсталяванне. Ёсць падставы меркаваць, што беларускі філіял кампаніі так ці інакш звязаны з нелегітымным прэзідэнтам.

Народнае антыкрызіснае кіраванне працягвае кампанію па пазбаўленні рэжыму Лукашэнкі грошай. Кампанія ўключае ў сябе працу з міжнароднымі партнёрамі нелегітымнай улады. Беларусы ўнутры краіны могуць далучыцца да акцыі «Банкамат — абменнік — банк» — гэта фармат эканамічнага пратэсту, даступны кожнаму.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter