Усе навіны

Рэжым звальняе беларускіх чыноўнікаў цэлымі аддзеламі

Архіў навін

Рэжым звальняе беларускіх чыноўнікаў цэлымі аддзеламі: пад скарачэнні трапляюць дзяржслужачыя з міністэрстваў і нацыянальных цэнтраў


У сярэдзіне месяца пры падтрымцы супольнасці *Сумленныя людзі пачалі працу галіновыя чаты для дзяржслужачых. У ананімных чатах работнікі дзяржкіравання з розных сфер абмяркоўваюць актуальныя навіны, рэальную сітуацыю ў сваіх арганізацыях, абарону ад рэпрэсій і іншыя важныя тэмы. Пры гэтым усе абсалютна канфідэнцыйна, ніхто не мае доступу да нумару тэлефона або нават імя ў Telegram.

За час працы да нас паступіла шмат інфармацыі аб тым, што рэжым гатовы звальняць незаменных спецыялістаў цэлымі аддзеламі.

Звальненні былі зафіксаваныя ў Міністэрстве фінансаў, у Міністэрстве па падатках і зборах, у тым ліку звальненне намесніка міністра, у Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў, у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ўва многіх іншых структурах:

— Міністэрства па падатках і зборах: 19 чалавек прымусілі напісаць заяву на звальненьне;
— Міністэрства фінансаў: супрацоўнікаў звальняюць адным днём за адмову ўдзельнічаць у праўладным мітынгу;
— У падатковай аднаго з раёнаў 4 чалавек прымусілі напісаць заявы аб сыходзе па ўласным жаданні з-за палітычнай пазіцыі.

Усе гэтыя гісторыі — ясны сігнал усім работнікам дзяржаўнага кіравання: рэжым клапоціцца толькі пра сябе, ён гатовы звольніць любога, калі гэта спатрэбіцца. Лукашэнка гатовы рэпрэсаваць не толькі тых, хто гатовы праяўляць грамадзянскую пазіцыю. Адзіны спосаб абараніць сябе — гэта зрабіць максімум для таго, каб наблізіць Беларусь да свабоды і дэмакратыі.

Усіх сумленных чыноўнікаў мы запрашаем далучыцца для стасункаў, узаемнай падтрымкі і абмену вопытам у ананімныя галіновыя чаты, трапіць у якія можна пасля аўтарызацыі праз чат-бот «Дыялог з народам» па спасылцы ў профілі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter