Усе навіны

Як правільна збіраць сведчанні рэпрэсій у адносінах да сябе для будучай рэабілітацыі

Архіў навін

Пасля падзення рэжыму новая, легітымная ўлада Беларусі правядзе рэабілітацыю ахвяр яго злачынных дзеянняў і незаконных рашэнняў. Усе змешчаныя пад варту і арышт па палітычных матывах будуць неадкладна вызваленыя. Усе рэпрэсаваныя змогуць разлічваць на кампенсацыю і рознабаковую дапамогу.

Калі вы падвергліся рэпрэсіям, рэкамендуем ужо цяпер збіраць сведчанні гэтага, каб паскорыць будучы працэс разгляду вашай справы Нацыянальнай камісіяй па рэабілітацыі. А пра тое, як рабіць гэта правільна, прапануем даведацца з нашых картак.

Нагадаем таксама пра просьбу да рэпрэсаваных дзяліцца з намі сваімі гісторыямі. Гэта дапаможа нам у распрацоўцы лічбавай платформы, дзе будуць акумулявацца дадзеныя пра пацярпелых. Раскажыце пра свой выпадак — напішыце нам на Justice@belarus-nau.org. Мы гарантуем вам ананімнасць і прыватнасць, а інструкцыі вы знойдзеце па гэтай спасылцы.

Патрабуйце арыгіналы і рабіце як фізічныя, так і лічбавыя копіі ўсіх дакументаў, якія адносяцца да палітычна матываванай справы супраць вас па-за залежнасцю ад яе характару. Пратакол затрымання, позва ў суд і яго пастанова, квітанцыя аб аплаце штрафу або знаходжання на «сутках» — любыя дакументы стануць найважнейшай часткай доказнай базы, якую будзе ўлічваць Нацыянальная камісія па рэабілітацыі.

Захоўвайце арыгіналы і ксеракопіі дакументаў там, адкуль яны напэўна не знікнуць нават падчас гіпатэтычнага ператрусу.

Звяртайцеся да адвакатаў і праваабаронцаў. Яны акажуць вам юрыдычную падтрымку, зафіксуюць факт вашага пераследу і дапамогуць сабраць сведчанні.

Вось некаторыя праваабарончыя арганізацыі, якія працуюць у Беларусі:

Калі падчас затрымання, суправаджэння або знаходжання пад вартай альбо арыштам вы падвергнуліся катаванням або збіццю з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прайдзіце медыцынскі агляд. Гэта можна зрабіць як у дзяржаўнай, так і ў прыватнай установе аховы здароўя. Абавязкова захавайце медыцынскае заключэнне.

Акрамя гэтага, вы можаце паведаміць пра меры празмернага фізічнага ўздзеяння супраць вас у арганізацыю «Праваабаронцы супраць катаванняў».

Заручыцеся падтрымкай сведак, якія пагодзяцца выступіць у судзе Новай Беларусі з пацвярджэннем факта рэпрэсій супраць вас. Гэта могуць быць калегі або аднакурснікі, якія ведаюць пра ціск на вас з боку кіраўніцтва кампаніі або ВНУ, сябры ці незнаёмыя людзі, якія сталі відавочцамі вашага затрымання або гвалту ў дачыненні да вас, і нават «суседзі» па камеры, дзе вам давялося адбываць арышт.

Абменьвайцеся кантактамі з аднадумцамі. Іх дапамога можа аказацца агромнай, у тым ліку ў працэсе вашай рэабілітацыі.

Калі вас выклічуць на размову з кіраўніцтвам па месцы працы ці вучобы, і яна будзе несці ў сабе пагрозы або магчымасць санкцый з палітычнай падаплёкай — ад вымовы і пазбаўлення прэміі да звальнення і выключэння з ВНУ, — загадзя ўключыце дыктафон. Запісаць размову пры неабходнасці можна і таемна.

Па законе суд не абавязаны, але мае права прыняць у якасці доказу нават аўдыёзапіс, зроблены без ведама ўсіх удзельнічаючых у гутарцы асоб, і ў Новай Беларусі ў яго будзе на тое дадатковая матывацыя, каб аднавіць справядлівасць.

Усё сказанае вышэй у роўнай ступені тычыцца і відэазапісаў.

Калі вам пагражаюць па тэлефоне, запісвайце такія званкі пры дапамозе адмысловых дадаткаў. Калі ж пагрозы паступаюць у сацыяльныя сеткі або мэсэнджары ў тэкставым выглядзе, рабіце скрыншоты, гэта значыць здымкі экрана, падобных паведамленняў. Псіхалагічны ціск — гэта таксама рэпрэсіі.

Памятаеце таксама, што SMS, паведамленне ў мэсэнджар або званок ад асобы, якая прадставілася супрацоўнікам праваахоўных або судовых органаў, не замяняе позву ў суд і што рэагаваць на такія паведамленні і выклікі па законе вы не абавязаныя.

Запішыце ўсё лічбавыя матэрыялы — фота дакументаў, аўдыё- і відэазапісы, здымкі экрана, — якія могуць стаць доказам рэпрэсій супраць вас, на асобны носьбіт і захоўвайце яго ў надзейным месцы.

Акрамя таго, лічбавыя матэрыялы можна загрузіць у «воблака», доступ да якога будзе толькі ў вас і — калі заўгодна — у людзей, якім цалкам давяраеце. У якасці дадатковай меры бяспекі можна завесці для гэтай мэты новы акаунт, якім вы не будзеце карыстацца ў штодзённасці.

Фіксуйце — не толькі ў памяці, але і на якім-небудзь носьбіце ў якім-небудзь выглядзе — усе акалічнасці, пры якіх вы падвергліся рэпрэсіям: час, месца, датычных асоб.

Усё гэта спатрэбіцца і для падачы заяўкі на лічбавую платформу для фарміравання спраў пацярпелых ад рэпрэсій, і для разгляду вашага выпадку Нацыянальнай камісіяй па рэабілітацыі, і на судовых слуханнях.

Справядлівасць абавязкова пераможа, і здарыцца гэта ўжо вельмі хутка!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter