Усе навіны

Эканамічны ціск на рэжым у пытаннях і адказах — частка 2

Архіў навін

У мінулай публікацыі мы распавялі, што робім для ўвядзення санкцый і якіх вынікаў можам чакаць. Сёння мы адказваем на астатнія пытанні⠀


1) Чаму некаторыя дзяржпрадпрыемствы да гэтага часу не пад санкцыямі ЗША?

Разбяром на прыкладзе «Беларуськалія». Калі ў 2006 годзе ўвялі санкцыі супраць нафтахімічнай галіны, ён знаходзіўся ў структуры «Белнафтахіму» і аўтаматычна трапіў пад санкцыі разам з яшчэ некалькімі прадпрыемствамі. У 2015 годзе рэжым адпусціў амаль усіх палітзняволеных — і санкцыі прыпынілі. Гэтая перадышка дазволіла рэжыму вывесці «Беларуськалій» са складу «Белнафтахіма». І зараз, калі санкцыі вяртаюцца, ён не трапляе пад іх аўтаматычна. Але мы працуем над тым, каб у рэжыма не атрымалася падмануць сістэму, проста пераклаўшы паперкі. Адпаведны ліст ужо накіраваны ў OFAC (Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША).

Падобным чынам мы працуем і над уключэннем у санкцыйныя спісы іншых дзяржкампаній, напрыклад — дзяржбанкаў.

2) А ці патрэбныя наогул еўрапейскія санкцыі, калі ёсць амерыканскія?

Патрэбныя. На прыкладзе таго ж «Белнафтахіма» — без санкцый ЕС ён зможа працягваць прадаваць умоўны бензін галандскаму трэйдару за еўра, і ніхто з іх не будзе нічога парушаць — калі яны не выкарыстоўваюць амерыканскія банкі (а таксама іх замежныя філіялы або амерыканскія філіялы замежных банкаў) і не перапрадаюць гэты ж бензін далей у ЗША. Еўрапейскія санкцыі дазволяць перакрываць такія схемы.

3) Што НАУ робіць для сінхранізацыі санкцыйных спісаў?

«Акт аб дэмакратыі» абавязвае ЗША каардынаваць ўсе меры, уключаючы санкцыйныя спісы, з саюзнікамі ў Еўропе. НАУ спрыяе гэтаму працэсу, накіроўваючы адпаведныя лісты ў OFAC, Дзярждэп, Казначэйства, кіраўніцтва профільных камітэтаў у Палаце Прадстаўнікоў і Сенаце ЗША, а таксама іх партнёрам — еўрапейскім рэгулятарам.

Але сінхранізаваць трэба не толькі спісы. Куды важней сінхранізацыя вонкавы і ўнутраны эканамічны ціск. Найлепшы на сёння спосаб ціснуць на рэжым знутры — удзельнічаць у акцыі «Банкамат—абменнік—банк».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter