Усе навіны

«Пакуль рэжым будзе ўтрымваць уладу, катаванні не спыняцца»

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка — на форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў»


— Сёння ўсяму свету важна зразумець, што вырашэнне сітуацыі ў Беларусі — гэта тэст на здольнасць прадухіляць гвалт, катаванні і зневажэнні ў самым сэрцы Еўропы. Катаванні ў Беларусі не скончыліся ў жніўні мінулага года, яны працягваюцца дагэтуль. Кожны дзень.

Мы з вамі не маем маральнага права забыць гэта. Сёння перад сусветнай супольнасцю стаіць пытанне пра прыцягненне да адказнасці тых, хто здзяйсняе гэтыя злачынствы ў Беларусі. Калі гэта не адбудзецца, то можа паўтарыцца ў кожнай іншай краіне Еўропы.

Мы не павінны спыняцца датуль, пакуль рэжым не спыніць свайго існавання. Нам трэба працягваць пошук эфектыўных метадаў змагання з катаваннямі ў Беларусі. Як паказвае 26-гадовы досвед, пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўлады, катаванні не спыняцца. Сусветная супольнасць павінна скарыстаць усе праўныя прылады: санкцыі і крымінальную адказнасць, для таго, каб спыніць беспрэцэдэнтны гвалт над беларусамі, — падагульніў Павел Латушка.

У форуме па запрашэнні НАУ прынялі ўдзел замяшчальніца памагатага дзяржсакратара ЗША Кара Макдональд, а таксама адмысловы дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Таксама на форуме выступіў Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі.

Анлайн-форум быў праведзены Беларусамі Замежжа і Беларускімі Народнымі Амбасадамі пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення ў рамках Тыдня супраць катаванняў, арганізаванага ініцыятывай «Праваабаронцы супраць катаванняў» і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Форум падоўжыўся больш за 4 гадзіны, за гэты час удзел у ім прынялі больш за 20 праваабаронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, замежных палітыкаў і ахвяр катаванняў.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter