Усе навіны

НАУ: План у сферы культуры

Планы НАУ

Наталля Задзяркоўская прадставіла план НАУ ў сферы культуры да і падчас пераходнага перыяду


НАУ ўпэўнена: абапіраючыся на багатую гісторыка-культурную спадчыну і валодаючы велізарным творчым патэнцыялам, грамадзяне Новай Беларусі пераадолеюць створаныя рэжымам праблемы і прадэманструюць сусветнай супольнасці высокі ўзровень беларускай культуры.

План дзеянняў да пераходнага перыяду

Для набліжэння гэтай мэты НАУ да пераходнага перыяду будзе інфармаваць беларусаў і міжнародныя арганізацыі пра парушэнні праў грамадзян у сферы культуры. Таксама мы будзем выкарыстоўваць усе даступныя механізмы абароны культурных праў і свабод беларусаў. Упраўленне плануе рабіць усё магчымае, каб культурныя рэсурсы не выкарыстоўвалі для прапаганды рэжыму.

Таксама НАУ разам з Беларускім фондам культурнай салідарнасці (Беларускай Рада Культуры) распрацуе Праграму рэформ у сферы культуры і сфармуе кіраўнічую каманду для рэалізацыі гэтай Праграмы ў Новай Беларусі.

Прыярытэтныя кірункі падчас пераходнага перыяду

Падчас пераходнага перыяду НАУ будзе дамагацца адмены рэпрэсіўных рашэнняў супраць дзеячаў культуры, а таксама адмены неапраўданага кантролю і цэнзуры творчай дзейнасці.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням абароны матэрыяльнай і нематэрыяльнай нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў.

⇲ скачаць Поўны план у сферы культуры pdf