Усе навіны

НАУ падтрымлівае “Марафон Свабоды. Год салідарнасці”

Архіў навін

Ад Фонду спартыўнай салідарнасці і аб’яднання свабодных спартсменаў


Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці і свабодныя спартсмены 7−16 жніўня правядуць міжнародную дабрачынную акцыю, каб яшчэ раз нагадаць свету аб смеласці і гераізме беларускага народа, які паўстаў супраць дыктатуры і беззаконня ў сваёй краіне. Удзел у забегу — гэта сімвалічнае дзеянне, якое азначае працяг барацьбы беларусаў за свабоду, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі ад рэпрэсій.

Каб прыняць удзел у забегу, неабходна зарэгістравацца на сайце праекта і выбраць пакет марафонца. У нас ёсць некалькі опцый: ад удзелу з бясплатнай рэгістрацыяй да платных варыянтаў з эксклюзіўнымі падарункамі. Атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку дабрачынных ініцыятыў, дапамогу пацярпелым, аплату штрафаў і адвакатаў.

Дыстанцыя забегу знакавая для кожнага беларуса — 2334 метры. Прабегчы дыстанцыю можна ў любы дзень марафону.

Пасламі забегу ўжо сталі сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў па лёгкай атлетыцы Андрэй Краўчанка, артыст цырка Cirque du Soleil Сямён Букін, экс-капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна, музыкант і шоўмэн Дзяніс Дудзінскі, лідар стачкама МТЗ Сяргей Дылеўскі і іншыя.

Рэгіструйцеся і ўдзельнічайце ў Марафоне Свабоды.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter