Усе навіны

Сустрэчы ўдзельнікаў НАУ: амбасадар Францыі ў Польшчы і маршалак Мазавецкага ваяводства

Архіў навін

Павел Латушка і Уладзімір Астапенка правялі сустрэчу з паслом Францыі ў Варшаве Фрэдэрыкам Біле. Удзельнікі НАУ перадалі паслу копіі раней накіраваных зваротаў да кіраўнікоў міністэрстваў фінансаў, замежных спраў і Банка Францыі па магчымым прыняцці аднаго з двух рашэнняў:

  1. Накладанне санкцый у дачыненні да Нацыянальнага банка і Міністэрства фінансаў Беларусі;
  2. Непрызнанне рэжыму Лукашэнкі і ягонага ўрада і давядзенне гэтай пазіцыі ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі Францыі да МВФ.

Гэта дазволіць стварыць перашкоду для выкарыстання рэжымам Лукашэнкі і яго ўрадам, непрызнаных сусветнай супольнасцю, спецыяльных правоў запазычання (у штучным плацёжным сродку СДР), прадастаўленых МВФ.

Таксама кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з маршалкам Мазавецкага ваяводства Адамам Струзікам.

Адам Струзік выказаў гатоўнасць узнімаць пытанне аб рэпрэсіях і масавых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі на форумах еўрапейскіх рэгіёнаў і арганізаваць удзел прадстаўнікоў НАУ ў адным з пасяджэнняў для прадстаўлення інфармацыі аб рэальным становішчы спраў у нашай краіне.

Таксама ў ходзе сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб пасільнай дапамозе з боку ўладаў Мазавецкага ваяводства беларускім дзеячам культуры, а таксама аб іх удзеле ў культурных мерапрыемствах ваяводства.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter