Усе навіны

Рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій у Беларусі

Архіў навін

Дапамажыце нам у стварэнні анлайн-платформы для фарміравання спраў пацярпелых


НАУ распрацоўвае зручную аўтаматызаваную онлайн-платформу для фарміравання спраў рэпрэсаваных, якія разгледзіць Нацыянальная камісія па рэабілітацыі ахвяр рэжыму.

Забойствы і згвалтаванні. Збіцці і катаванні. Крымінальныя пакаранні, адміністрацыйныя арышты і штрафы. Звальненне з працы і выключэнне з навучальных устаноў. Псіхалагічны ціск і выправаджэнне з краіны. Канфіскацыя маёмасці і закрыццё бізнесу. Гэтыя і іншыя злачынствы нелегітымнай улады наўпрост закранулі дзясяткі тысяч беларусаў, у кожнага з якіх — свая гісторыя.

Беларусам трэба будзе каласальная работа па рэабілітацыі, бо ніхто не павінен застацца забытым. Мы імкнемся ўлічыць усе магчымыя нюансы — і для гэтага нам патрэбны ваш удзел.

Мы просім тых, хто быў рэпрэсаваны ў якой-кольвек форме, дасылаць нам свае гісторыі. Вы можаце рабіць гэта ананімна і без пазначэння пэўных персанальных дадзеных.

Калі ласка, раскажыце нам:
• чаму вы лічыце сябе рэпрэсаваным і як менавіта пацярпелі;
• калі вы падвергліся пераследу — нагадваем, што мы маем намер рэабілітаваць ўсіх пацярпелых з 20 ліпеня 1994 году;
• якія сведчанні вы можаце прадаставіць і каго лічыце датычным да рэпрэсій супраць вас;
• на якія віды дапамогі і на якую кампенсацыю за ўчыненыя супраць вас палітычна матываваныя злачынствы хацелі б разлічваць.

У будучыні вы зможаце ўнесці такія звесткі ў базу на платформе рэабілітацыі, дапоўніўшы іх персанальнымі дадзенымі, і яны будуць перададзены на разгляд у Нацыянальную камісію.

Напішыце нам на электронную пошту — гэтым вы прыблізіце аднаўленне справядлівасці ў Беларусі.

Канцэпцыя рэабілітацыі і рашэнне аб зацвярджэнні канцэпцыі

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter