Усе навіны

eЗдароўе

Архіў навін

Платформа медычных анлайн-кансультацый для дапамогі медыкам, пацярпелым ад рэпрэсій


«Голас» і Фонд медычнай салідарнасці запусцілі праект «eЗдароўе». З дапамогай сэрвісу кожны можа атрымаць бяспечную анлайн-кансультацыю прафесіянала, а таксама дапамагчы грашыма лекарам, пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.

Як працуе сэрвіс?

  1. Абіраеце лекара і час кансультацыі;
  2. Вам прыходзіць спасылка на чат з лекарам;
  3. Пасля камунікавання лекар дасылае заключэнне і рэкамендацыі;
  4. Пад канец кансультацыі прыходзіць спасылка, па якой можна зрабіць ахвяраванне ў Фонд медычнай салідарнасці.

Зрабіць фінансавую дапамогу лекарам можна і без кансультацыі.

Цяпер можна атрымаць кансультацыю тэрапеўта, педыятра, гастраэнтэролага, афтальмолага, гінеколага, псіхолага, эндакрынолага, траўматолага-артапеда і іншых дактароў. Пералік спецыяльнасцяў пашыраецца. Верыфікацыяй адмыслоўцаў займаецца
Фонд медычнай салідарнасці.

Сайт «eЗдароўе»
Telegram-канал «eЗдароўе»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter