Усе навіны

Як узмацніць эфект ад санкцый супраць дыктатуры


Па тым, як прадстаўнікі рэжыму нервуюцца і здзяйсняюць усё больш вар’яцкія ўчынкі, мы бачым, што ціск беларусаў і санкцыі працуюць. І мы павінны працягваць, каб вызваліць палітвязняў, пакараць вінаватых і правесці новыя сумленныя выбары. Вы можаце наблізіць гэты момант, дасылаючы нам інфармацыю аб тым, як нелегітымная ўлада спрабуе пазбегнуць санкцый.

Якія дадзеныя можна дасылаць, каб зрабіць санкцыі максімальна эфектыўнымі:

  • інфармацыю аб змене ўласнікаў або перарэгістрацыі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Альбо аб перарэгістрацыі кампаній, якімі валодаюць людзі, якія знаходзяцца пад санкцыямі;

  • усю даступную інфармацыю аб беларускіх кампаніях пад санкцыямі, якія працягваюць гандаль з кампаніямі Еўропы праз іншыя фірмы ў абыход санкцый;

  • дадзеныя аб афіліраванасці асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі, з беларускімі і іншымі кампаніямі, каб людзі і кампаніі, адказныя за парушэнні правоў чалавека, не змаглі пазбегнуць правасуддзя.

Усе дадзеныя можна бяспечна дасылаць у бот НАУ @NAUsupport

Важныя як проста веды аб спробах абыходу санкцый канкрэтнымі кампаніямі і людзьмі, так і дакументы, якія пацвярджаюць гэта. Гэта ваш унёсак у агульную перамогу!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter