Усе навіны

Кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы

Архіў навін

10 жніўня ў Вільні міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Габрыэлюс Ландсбергіс прыняў кіраўніка НАУ і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушку.

Па выніках канструктыўнай сустрэчы дасягнуты дамоўленасці па нарошчванні палітычнага і эканамічнага ціску на нелегітымны рэжым і па актывізацыі разнапланавага ўзаемадзеяння, у тым ліку з мэтай процідзеяння нелегальнай міграцыі ў краіны ЕС з Беларусі.

Павел Латушка выказаў удзячнасць Габрыэлюсу Ландсбергісу і літоўскаму грамадству за салідарнасць і падтрымку беларусаў у барацьбе за дэмакратычную будучыню сваёй краіны.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter