Усе навіны

Літва і Данія гатовыя прыняць ЧЕ па веласпорце, які плануецца правесці ў Мінску

Архіў навін

Прэзідэнт Еўрапейскага саюза веласіпедыстаў кажа, што не можа перанесці велатурнір з Беларусі — няма куды. Але гэта не так: Літва і Данія гатовыя прыняць чэмпіянат


Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, НАУ і дыяспара некалькі месяцаў размаўляюць з Еўрапейскім саюзам веласіпедыстаў (UEC), дэпутатамі Еўрапарламента і нацыянальнымі федэрацыямі, каб перанесці ЧЕ па веласпорце з Беларусі. Кіраўніцтва UEC прызнавала праблемы з арганізацыяй турніру ў Мінску, але казала аб тым, што альтэрнатыўнай пляцоўкі для чэмпіянату няма. Але аказалася, што гэта не так: Літва і Данія паведамілі UEC пра гатоўнасць правесці ЧЕ — пра гэта стала вядома журналістам. Прычым датчане гатовыя ўзяць на сябе ўсе выдаткі па пераносе турніру.

— Упэўнены, што пры наяўнасці валявога рашэння пытанне з пераносам у іншую краіну можна вырашыць. Да турніру яшчэ паўтара месяца. Відавочна, што кіраўніцтва саюза веласіпедыстаў першапачаткова не планавала нічога мяняць, адказваючы толькі адгаворкамі. Але мы працягнем дамагацца пераносу Чэмпіянату Еўропы па веласпорце на трэку з Беларусі. Ствараецца ўражанне, што прэзідэнт UEC Энрыка Дэла Каса і віцэ-прэзідэнт UEC Хенрык Йес Енсан адкрыта лабіруюць інтарэсы афіцыйнага Мінска, — кажа Вадзім Крывашэеў, адказны ў НАУ за спорт і маладзёжную палітыку.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці дамагаецца пераносу з Беларусі ЧЕ-2021 па веласпорце на трэку, які павінен прайсці ў Мінску з 23 па 27 чэрвеня. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае ініцыятыву.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter