Усе навіны

Адпраўце ў ААН дадзеныя аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Актуальныя навіны

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый просіць прысылаць інфармацыю ў Сэкрэтарыят Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека інфармацыю аб парушэннях, якія адбываліся ў Беларусі з 1 мая 2020 года.

Арганізацыя падрыхтавала спецыяльны шаблон зварота. Адпраўляць інфармацыю ў ААН трэба на адрас OEB@ohchr.org.

Чаму гэта важна?


Раней у ААН ужо даваліся звесткі пра парушэнні, якія сабралі праваабарончыя арганізацыі ды іншыя ініцыятывы. Гэтая інфармацыя была выкарыстаная пры падрыхтоўцы справаздач і рэзалюцый па сітуацыі ў Беларусі. Але зараз ААН пачала асабісты сбор, каб распачаць адмысловыя працэдуры, у тым ліку ў рамках Міжнароднага суда. Дзеля гэтага неабходныя асабістыя звароты ахвяр і пацярпелых.

Таму вельмі важна кожнаму пацярпеламу асабіста паведаміць у ААН аб усіх выпадках парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

ААН прымае інфармацыю да 15 лістапада 2021 года.
— У Беларусі няма міліцыі, следчых органаў, больш няма сістэмы правасуддзя, больш няма незалежнай судовай сістэмы. Але у краіне ёсць арганізаваная дзяржаўная сістэма рэпресіяў. Катаванні не спыняюцца, палітвязней робіцца ўсё больш, — заявіў Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі, пад час 47-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.

Злачынствы ў нашай краіне працягваюцца. Фіксаваць іх — наш абавязак.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter