Усе навіны

Палітвязні – гэта не прадмет гандлю

Архіў навін

Гэты і наступны тыдні будуць вельмі важнымі для змагання беларусаў за сваю волю. Еўропа і ЗША ўжо прынялі і рыхтуюць новыя беспрэцэдэнтныя па сваім маштабе санкцыі супраць дыктатарскага рэжыму. І панядзелак паказаў, што гэта не проста гучныя словы.

Мы бачым, як прадстаўнікі нелегітымнай улады баяцца гэтых санкцый. Яны зноў прымушаюць працоўных дзяржаўных прадпрыемстваў падпісваць лісты супраць іх. Афіцыйныя асобы то робяць выгляд, што санкцыі толькі ўмацуюць эканоміку, але ўсё адно спадзяюцца, што ЕЗ і ЗША «націснуць на стоп-кран і прыпыняць дзеянні». Відавочна, што рэжым разумее: удар будзе хваравіты.

Дыктатар і яго набліжаныя пачнуць гандаль — ужо пачалі. Але мы павінны помніць нашы патрабаванні, без выканання якіх рэжым не спыніцца. Паўмеры не выратуюць сітуацыі, а злачынствы працягнуцца з новай сілай, калі дыктатар зразумее, што ціск на яго саслаб.

Нашы агульныя патрабаванні — беларускага народа і дэмакратычных сіл — гэта вызваленне ўсіх без выключэння людзей, якіх вінавацяць па палітычна матываваных справах, пачатак крымінальных спраў супраць рэальных злачынцаў і правядзенне новых сумленных выбараў без Лукашэнкі.

Каб незаконнасць спынілася, дыктатар павінен сысці.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter