Усе навіны

Як у Беларусі фальсіфікуюць мясцовыя выбары

Архіў навін

Як у Беларусі фальсіфікуюць мясцовыя выбары: гісторыі работнікаў дзяржкіравання


Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў павінны прайсці да студзеня 2022 года. Гэта азначае, што іх могуць прызначыць у любы момант. Каб лепш разумець, як усё працуе на мясцовых выбарах, пачытайце гісторыі работнікаў дзяржаўнага кіравання з праекту «Дыялог з народам». *Сумленныя людзі сабралі галоўнае з апавяданняў удзельнікаў праекта.

Як правіла, ёсць кандыдат, які «дакладна пераможа». Напрыклад, у раённы савет дэпутатаў такія прапануюцца намеснікам, які курыруе выбарчыя кампаніі. Далей дадзеныя пра кандыдатаў перадаюцца вышэй, у абласны савет, дзе кожнага «будучага дэпутата» з ліку кіраўнікоў падаюць на праверку ў КДБ. І толькі пасля такога трохузроўневага ўзгаднення даецца «дабро» на вылучэнне, або шукаюць іншыя варыянты.

• Каб вылучыцца ў кандыдаты, можна выкарыстоўваць як збор подпісаў жыхароў акругі, так і вылучэнне ад грамадскіх аб’яднанняў, партый і працоўных калектываў. Заявы імкнуцца не прымаць па розных фармальных прычынах. Правіла ўсюды адно — у спісе павінна быць як мага менш «чужых».

• Часам выпадковых кандыдатаў усё ж дапускаюць да выбараў. Гэтыя кандыдатуры таксама абмяркоўваюцца на ўнутраных нарадах. Пераможа або прайграе ў сваёй акрузе такі кандыдат, вырашаецца задоўга да дня выбараў.

Калі вы працуеце ў органах дзяржкіравання, хочаце быць у курсе падзей і дзяліцца інфармацыяй, уступайце ў супольнасць сумленных дзяржаўных служачых пры дапамозе чат-бота «Дыялог з народам».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter