Усе навіны

Вядомыя беларусы – аб стварэнні і вынясенні на рэферэндум праекта народнай Канстытуцыі

Архіў навін

Андрэй Курэйчык, Мікалай Халезін і Анжаліка Агурбаш выказаліся ў падтрымку кампаніі па стварэнні і вынясенні на рэферэндум праекта народнай Канстытуцыі



Андрэй Курэйчык: «Калі ў краіне не да законаў, мы павінны думаць пра тую дзяржаву, якую хочам пабудаваць пасля гэтага прававога хаосу. Я вельмі рады, што аб’яднаная апазіцыя пачала праект „Народная Канстытуцыя“. Народ яшчэ ніколі не ўдзельнічаў рэальна ў распрацоўцы галоўнага закона, па якім яму ж і жыць. А зараз мы можам пагаварыць аб канстытуцыйным будаўніцтве, аб тым, як павінна кіравацца краіна, што такое правы і свабоды, мясцовае самакіраванне і падзел уладаў. Давайце ўключымся ў гэты працэс. Нам трэба зрабіць так, каб ні водны чалавек ні пры якіх умовах больш не мог узурпаваць уладу».

Мікалай Халезін: «Да моманту старту кампаніі па прыняцці Асноўнага Закона беларусы павінны прыйсці з тым варыянтам Канстытуцыі, які задаволіць не дыктатара, а народ. А гэта значыць, што абмяркоўваць яго трэба ўжо зараз. І для гэтага ёсць усе ўмовы: па-першае, незалежная платформа для абмеркавання праекта; а па-другое, сам праект, падрыхтаваны аб’яднанай групай, якая ўключае ў сябе беларускіх правазнаўцаў, юрыстаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Праект прыняцця народнай Канстытуцыі не павінен быць фармальным: у нас упершыню з’явілася магчымасць не толькі прыняць той Асноўны Закон, які мы хочам, але і зрабіць гэта ўпершыню асэнсавана».


Анжаліка Агурбаш: «Толькі разам мы можам перамагчы зло і закласці падмурак Новай Беларусі. Лепшае выйсце з цяперашняй сітуацыі, якое дапаможа аб’яднаць грамадства і дасць магчымасць пачаць дыялог, — абмеркаванне будучага ўсенароднага рэферэндуму і новага праекта Канстытуцыі. Лукашэнка рыхтуе свой рэферэндум і сваю Канстытуцыю ўпотай ад грамадства. Але мы самі павінны напісаць наш Асноўны Закон, прагаласаваць і ўсё пракантраляваць. Затым мы самі павінны правесці новыя, сумленныя выбары прэзідэнта, парламента і мясцовых органаў улады. Нам трэба аб’яднаць высілкі для сумеснага выхаду з крызісу і дамагчыся рэферэндуму з удзелам нашага народнага праекта».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter