Усе навіны

Дапаможам палітзняволеным

Архіў навін

Напішыце лісты ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства юстыцыі


Беларускія палізняволеныя не проста незаконна пазбаўленыя волі — яны знаходзяцца ў турмах у нялюдскіх умовах. Адсутнасць вады і пасцельнай бялізны, кругласутачна запаленае святло ў камерах і іншыя здзекі — праз усё гэта ўжо прайшлі і праходзяць тысячы беларусаў. Сярод іх ёсць тыя, для каго падобнае стащленне — прамая пагроза здароўю і нават жыццю.

21 траўня ў шклоўскай калоніі ва ўзросце ўсяго 50 гадоў памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Паводле афіцыйнай версіі — ад спынення сэрца, з якім, па словах родных, у Вітольда не было ніякіх праблем.

Проста цяпер яшчэ сотні людзей, якія трапілі за краты толькі за тое, што адважыліся публічна выказаць сваё меркаванне і супрацьстаяць беззаконню, падвяргаюцца агромнай рызыцы. Але нават у сітуацыі прававога дэфолту і дзяржаўнага тэрору мы можам ім дапамагчы.

Напішыце запыт або заяву ў Генеральную пракуратуру і Міністэрства юстыцыі пра вядомыя вам выпадкі негуманнага стаўлення да палітвязняў. Патэлефануйце ў калонію, дзе знаходзяцца рэпрэсаваныя, з патрабаваннем забяспечыць ім належныя ўмовы ўтрымання. Распаўсюдзьце інфармацыю пра здзекі над «палітычнымі» усімі даступнымі вам спосабамі: зрабіце пост у сацсетках, стварыце або падпішыце петыцыю, накіруйце зварот у міжнародныя органы. Не дазвольце застацца праўдзе ў засценках. Не дазвольце беларускім героям страціць здароўе і загінуць.

Прыклады зваротаў у Генпракуратуру і Міністэрства юстыцыі вы можаце знайсці па гэтай спасылцы.

Гэта не бессэнсоўна. Дзякуючы грамадскаму ціску палітвязень Сяргей Верашчагін, які можа страціць зрок, быў агледжаны лекарамі і шпіталізаваны, ён атрымаў шанец захаваць сваё здароўе. У вашых сілах дапамагчы астатнім палітвязням.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter