Усе навіны

Мост да Новай Беларусі

Архіў навін

Напішам і прымем Народную Канстытуцыю усёй краінай!


Рэжым Лукашэнкі рыхтуе праект новай Канстытуцыі, каб вынесці яго на рэспубліканскі рэферэндум. Відавочна, што ён робіць гэта не для паляпшэння жыцця беларусаў, а для таго, каб зрабіць Асноўны Закон яшчэ больш зручным для сябе і распачаць спробу ўласнай легітымізацыі. Мы з вамі не проста перашкодзім гэтаму плану, а будзем дамагацца прыняцця той Канстытуцыі, якой заслугоўваем, якая стане падмуркам для Новай Беларусі і адным з шляхоў да абрання легітымнай улады з новымі паўнамоцтвамі.

Супольнасць *Сумленныя людзі пры ўдзеле НАУ, Грамадскай канстытуцыйнай камісіі, Кабінета прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнага савета запусціла платформу *Сумленны выбар, дзе з 6 ліпеня па 15 кастрычніка пройдзе кампанія «Народная Канстытуцыя». Мэта гэтай кампаніі — вынясенне на рэферэндум напісанага Грамадскай канстытуцыйнай камісіяй праекта Канстытуцыі, які ўлічвае рэальныя інтарэсы нашага народа.

Як мы гэта зробім?

1) Мы адправім тысячы зваротаў у Канстытуцыйную камісію з патрабаваннем забяспечыць вынясенне праекта Народнай Канстытуцыі на рэферэндум. Акрамя таго, дэмакратычныя сілы запатрабуюць таго ж ад Палаты прадстаўнікоў.

2) Мы правядзем адкрытыя грамадскія і экспертныя дыскусіі вакол праекта Народнай Канстытуцыі, а таксама народныя галасаванні па яго найважнейшых палажэннях — і фіналізуем дакумент па іх выніках.

3) Мы прадставім ЦВК гатовы праект Народнай Канстытуцыі, а калі нам адмовяць у вынясенні яго на рэферэндум — пачнем фарміраваць ініцыятыўную групу і збіраць подпісы для правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па Народнай Канстытуцыі па ініцыятыве грамадзян Беларусі.

4) Мы прымем Народную Канстытуцыю на рэферэндуме і пабудуем на яе аснове дзяржаву, у якой хочам жыць: Новую Беларусь. На выпадак адмовы нелегітымных уладаў у рэалізацыі законнай ініцыятывы грамадзян у нас таксама ёсць план дзеянняў.

Рэгіструйцеся на платформе *Сумленны выбар і ўдзельнічайце ў кампаніі «Народная Канстытуцыя» з дапамогай чат-ботаў:

Даведайцеся ўсе падрабязнасці на сайце Narodnaja.com+

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter