Усе навіны

Ананімныя чаты для работнікаў дзяржаўнага кіравання

Архіў навін

Галіновыя ананімныя чаты для дзяржаўных служачых: падключайцеся!


Збор подпісаў пад Адкрытым лістом работнікаў дзяржкіравання завершаны, але праца з чыноўнікамі працягваецца. Цяпер супольнасць *Сумленныя людзі аб’ядноўвае тых, хто гатовы набліжаць і будаваць Новую Беларусь.

У ананімных чатах дзяржслужачыя з розных сфер абмяркоўваюць актуальныя навіны, рэальную сітуацыю ў сваіх арганізацыях, абарону ад рэпрэсій і іншыя важныя тэмы. Пры гэтым усе абсалютна канфідэнцыйна, ніхто не мае доступу да нумару тэлефона або нават імя чалавека ў Telegram.

Супольнасць падзелена на некалькі сфер і кірункаў:

— адміністрацыя (выканаўчыя камітэты, адміністрацыі раёнаў);
— супрацоўнікі мытных органаў;
— эканоміка (ІМПЗ, Нацыянальны банк, сумежныя фінансавыя ўстановы);
— права (Пракуратура, Міністэрства юстыцыі).

Вы гатовыя падключыцца да аднаго з галіновых чатаў? Аўтарызуйцеся праз чат-бот «Дыялог з народам»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter