Усе навіны

НАУ заклікае беларусаў звяртацца ў Міжнародную арганізацыю працы

Архіў навін

НАУ заклікае супрацоўнікаў з розных сфер звяртацца ў Міжнародную арганізацыю працы — гэта яшчэ адзін спосаб для ціску на рэжым і набліжэння перамогі


У чэрвені пройдзе пасяджэнне Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), адной з тэм якога стане сітуацыя ў Беларусі. Каб дапамагчы арганізацыі прыняць слушнае рашэнне, разам з беларусамі мы адправім у МАП тысячы зваротаў. Гэта неабходна, каб паказаць рэальнае становішча работнікаў і членаў незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

На днях на тэму сітуацыі ў Беларусі ўжо выказалася генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шарон Бараў. «Урад не выканаў ключавыя рэкамендацыі Камісіі па расследаваннях МАП і цяпер узмацняе ціск на свабоды аб’яднанняў працоўных, — сказала яна. — Мы падымем гэтае пытанне на чэрвеньскім пасяджэнні МАП і разгледзім іншыя крокі, якія дазволяць пераканацца, што Беларусь выконвае свае абавязацельствы. Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў падтрымлівае нашых сясцёр і братоў, таму будзе працягваць арганізоўваць міжнародную салідарнасць у абарону іх асноўных правоў».

НАУ заклікае беларусаў з розных сфер падпісваць індывідуальныя і калектыўныя звароты і накіроўваць іх у МАП, каардынуючы з незалежнымі ініцыятывамі і арганізацыямі:

• работнікі прамысловай сферы — з супольнасцю *Сумленныя людзі;
• медыкі — з Беларускім фондам медыцынскай салідарнасці;
• спартсмены — з Фондам спартыўнай салідарнасці;
• журналісты — з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

Мы прапануем беларусам сумленна распавядаць пра факты ціску на працоўных на вытворчасці, пагрозы звальненнямі і самі звальненні, факты пазбаўлення прэмій і дзяржпадтрымкі, прымусы да падпісання калектыўных зваротаў і іншыя парушэнні іх правоў.

Навошта гэта трэба?

У выпадку, калі МАП атрымае пацвярджэнне фактаў ціску на беларускіх працоўных, арганізацыя можа ініцыяваць уласнае расследаванне. Калі факты пацвердзяцца, гэта прывядзе да дадатковых санкцый у дачыненні да рэжыму: напрыклад, выключэння з Генеральнай сістэмы прэферэнцый, што, у сваю чаргу, ускладніць экспарт беларускіх тавараў у ЕС і іншыя краіны. Акрамя таго, рашэнні МАП могуць стаць прычынай для ўвядзення дадатковых санкцый супраць канкрэтных прадпрыемстваў, якія не выканалі патрабаванні арганізацыі і парушаюць правы працоўных. Да таго ж, МАП ужо запусціла працэдуру неадкладнага ўмяшання, якая запускаецца толькі ў экстраных выпадках.

Куды звярнуцца, калі я хачу напісаць у МАП?

1) Для работнікаў прамысловай сферы
2) Для медыкаў
3) Для спартсменаў
4) Для журналістаў

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter