Усе навіны

Выбарнасць судзейскага корпуса: прапанова Міхаіла Кірылюка для народнага праекта Канстытуцыі

Архіў навін

Кіраўнік каманды юрыстаў НАУ, удзельнік асноўнага складу Каардынацыйнага савета Міхаіл Кірылюк далучыўся да грамадзян, якія ўнеслі свае прапановы для народнага праекта Канстытуцыі.

Будучы юрыстам, Міхаіл лічыць, што адна з прычын, па якіх беларусы апынуліся ў сітуацыі дыктатуры і прававога дэфолту, — спосаб фарміравання судзейскага корпуса. Зараз усім, за рэдкім выключэннем суддзяў, прызначае прэзідэнт. Гэтую функцыю можа і павінен, на думку ўдзельніка НАУ, выконваць праз выбары народ, а адказнасць перад грамадствам будзе лепш матываваць і дысцыплінаваць суддзяў «на месцах», чым імкненне пабудаваць кар’еру і заняць месца ў сістэме, як цяпер. Суддзяў жа вышэйшых судоў могуць выбiраць дэпутаты Парламента.

Раней сваімі прапановамі для народнага праекта Канстытуцыі таксама падзяліліся:

А што думаеце вы? Калі ў вас ёсць прапанова для народнага праекта Канстытуцыі або пытанне па праекце Канстытуцыі Новай Беларусі, пакіньце яго:


Грамадскія абмеркаваннi праекта Канстытуцыі Новай Беларусі працягнуцца да 27 жніўня. Азнаёміцца ​​з прапановамі і пытаннямі грамадзян, а таксама з каментарамі і адказамі Грамадскай канстытуцыйнай камісіі можна па гэтай спасылцы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter