Усе навіны

Бяспечны і просты спосаб падтрымаць перамены ў Беларусі

Папярэднія навіны

Беларусы больш за год змагаюцца за свае правы і свабоду. Мы робім гэта рознымі спосабамі: ад маршаў, забастовак і партызанскіх акцый да онлайн-акцый, раскрыцця злачынных схем дыктатуры, дапамогі ў прыняцці санкцый і працы з палітыкамі і чыноўнікамі розных краін.

Салідарнасць – гэта адно са слоў, якое беларусы добра вывучылі ў 2020 годзе. Мы дапамагалі і працягваем дапамагаць адзін аднаму: ахвяруем грошы рэпрэсаваным і страйкоўцаў, дапамагаем збіраць перадачы палітвязням, данацім на праекты, якія набліжаюць нас да агульнай перамогі.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) – гэта 27 прафесіяналаў з розных сфер, якія аб'ядналіся дзеля таго, каб зрабіць Беларусь свабоднай. Мы дамагаемся эканамічных санкцый, вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій, міжнароднай ізаляцыі рэжыму, крымінальнай адказнасці яго прадстаўнікоў і правядзення новых, сумленных выбараў.
У сваёй дзейнасці мы заўсёды прытрымліваемся прынцыпу адкрытасці і адказнасці – аб усіх нашых праектах, кірунках працы і яе выніках мы штодня расказваем у нашых публічных каналах і СМІ.

Вы можаце дапамагчы нам у нашай дзейнасці і наблізіць перамены ў Беларусі праз PayPal. Кожны такі жэст салідарнасці і падтрымкі – гэта крок да вольнай краіны, у якой мы ўсе хочам жыць.

Падтрымаць НАУ праз PayPal

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter