Усе навіны

Дайджэст: 9-22 жніўня

Архіў навін

Кампанія па МВФ, дыскусіі вакол Канстытуцыі, новыя экспанаты для Музея Вольнай Беларусі і праграма дзеянняў для кожнага на найбліжэйшыя дні


Знешн іэканаміч ныціск


Рашэнне МВФ аб размеркаванні спецыяльных правоў запазычання (СДР) ўступілаўсілу, але кампанія па пазбаўленні доступу да гэтых рэсурсаў рэжыму Лукашэнкі працягваецца. Важнаразумець: скарыстацца гэтымі рэсурсам ірэжым зможа толькі ў тым выпадку, калі пачне транзакцыі іх абмену. Блакаваць гэта па-ранейшаму магчыма, і для гэтага ёсць два шляхі:

1) дамагчыся непрызнання Лукашэнкі, яго ўрада і яго прадстаўнікоў у МВФ;
2) дамагчыся ўключэння ў санкцыйныя спісы Нацбанка і Мінфіна Беларусі.
Абедзве задачы знаходзяцца ў актыўнай паралельнай рабоце.

Вось толькі частка таго, што было зроблена ў рамках нашай кампаніі па МВФ за апошнія два тыдні:

  • Беларусы напісалі тысячы зваротаў да сенатараў ЗША, якія могуць паўплываць на рашэнне МВФ праз амерыканскі ўрад. Таксама тысячы зваротаў былі накіраваныя непасрэдна самому МВФ.
  • У выніку старшыня Камітэта Сената ЗША па міжнародных адносінах Роберт Менендес накіраваў Джо Байдэну ліст, у якім заклікаў урад ЗША і кіраўніцтва МВФ афіцыйна не прызнаць рэжым Лукашэнкі.
  • Павел Латушка і эканамісты НАУ правялі сустрэчу ў Міністэрстве фінансаў Польшчы, па выніках якой польскі бок паабяцаў аказаць садзеянне нашай кампаніі па МВФ. Гэтае пытанне таксама ўздымалася на сустрэчах з пасламі Германіі і Францыі ў Польшчы і міністрам замежных спраў Літвы.
  • Беларусы замежжа працягнулі пісаць лісты членам Савета кіраўнікоў МВФ, патрабуючы ў прадстаўнікоў сваіх краін блакаваць для рэжыму доступ да рэсурсаў Фонду.
  • Мноства зваротаў было адпраўлена таксама дырэктару-распарадчыку і выканаўчым дырэктарам МВФ, каб ініцыяваць спецыяльнае пасяджэнне па Беларусі.
  • Кіраўнік НАУ Павел Латушка звярнуўся да міністраў замежных спраў дружалюбных Беларусі дзяржаў з заклікам узняць перад прадстаўнікамі гэтых краін ў Савеце кіраўнікоў МВФ пытанне аб непрызнанні рэжыму Лукашэнкі і блакаванні для яго доступу да СДР-рахунку. У МЗС гэтых дзяржаў былі таксама накіраваны адпаведныя лісты ад НАУ і дыяспары.
  • Літоўская дыяспара сабрала сотні подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем закрыць для дыктатара доступ да рахунку МВФ.
  • Дыяспара па ўсім свеце выйшла на пікеты да будынкаў Мінфінаў, Нацбанкаў і офісаў МВФ.
  • НАУ, дэмакратычныя сілы і дыяспара накіравалі лісты у МЗС усіх краін-саюзнікаў, Дзярждэпартаменту ЗША і членам Савета кіраўнікоў МВФ аб неабходнасці непрызнання ўрада Лукашэнкі і ўключэння Нацбанка і Мінфіна Беларусі ў санкцыйныя спісы.

Сачыце за навінамі і рабіце разам з намі ўсё магчымае, каб грошы ад МВФ дасталіся не ўзурпатару, а новай Беларусі.

Народная Канстытуцыя


Падчас дыскусій вакол праекта Канстытуцыі новай Беларусі, які будзе пакладзены ў аснову народнага праекта асноўнага Закона, грамадзяне адправілі сотні сваіх прапаноў у грамадскую канстытуцыйную камісію. Члены рабочай групы камісіі працягваюць публічна каментаваць усе прадметныя водгукі і ўжо прынялі шэраг паправак з улікам меркаванняў беларусаў.

Толькі так, пры ўдзеле ўсяго грамадства, павінна быць створана Канстытуцыя, якая стане падмуркам для краіны нашай з вамі мары — новай Беларусі. Калі ў вас ёсць ідэя для народнага Асноўнага Закона, спяшаецеся падзяліцца ёй на сайце Kanstytucyja. online, праз чат-бот офіса Святланы Ціханоўскай або ў сацсетках НАУ, супольнасці *Сумленныя людзі і Каардынацыйнага савета.

Праца з партнёрамі


Павел Латушка сустрэўся са Славамірам Дэмбскім, дырэктарам Польскага Інстытута міжнародных адносін, які выпрацоўвае рэкамендацыі па знешняй палітыцы для ўрада Польшчы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пагрозу рэгіянальнай бяспецы і запланавалі дадатковыя мерапрыемствы па аналізе шляхоў вырашэння крызісу ў Беларусі.

У сваю чаргу, адказны ў НАУ за знешнюю палітыку і гандаль Анатоль Котаў сустрэўся з прэм’ер-міністрам Чэхіі Андрэем Бабішам. Асноўнымі тэмамі размовы сталі садзейнічанне беларускай грамадзянскай супольнасці, удасканаленне санкцыйнага механізму ЕЗ у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і спрашчэнне фармальных працэдур для беларусаў, якія знаходзяцца ў Чэхіі.

Музей Вольнай Беларусі

Усё больш экспанатаў паступае ў створаны НАУ Музей Вольнай Беларусі. Сярод прадметаў, якія папоўнілі яго фонд у апошнія дні, і падрыхтаваная камандамі «Голаса», «Зубра» і *Сумленных людзей выніковая справаздача аб выбарах'2020, дзе задакументавана інфармацыя аб фальсіфікацыях. Яшчэ адзін знакавы новы экспанат Музея — адцыфраваная копія ілюстраванага дзённіка вязня Акрэсціна, арыштаванага паводле «народнага» артыкула 23.34 у гістарычным жніўні мінулага года.

Дзякуем усім, хто дапамагае нам у пашырэнні экспазіцыі Музея Вольнай Беларусі, і нагадваем, што прыняць удзел у гэтай справе можа кожны. Калі ў вас ёсць прадмет або дакумент, звязаны з барацьбой беларусаў супраць дыктатуры, калі ласка, напішыце нам у чат-бот @NAUsupport (пры жаданні-ананімна).

Час дзейнічаць разам!


Перамога над дыктатурай — справа кожнага з нас. Прапануем вам:

  • працягваць разам з намі прымаць усе магчымыя меры, каб дамагчыся афіцыйнага непрызнання ўрада Лукашэнкі і пазбаўлення яго доступу да рэсурсаў МВФ. Проста зараз вы можаце напісаць звароты да амерыканскіх сенатараў і кангрэсменаў у сацсетках з просьбай падтрымаць пазіцыю сенатара Роберта Менендэса. У бліжэйшы час мы прапануем шэраг іншых важных дзеянняў у рамках гэтай кампаніі;
  • дасылаць у грамадскую канстытуцыйную камісію свае прапановы для народнага праекта асноўнага Закона, а таксама паўдзельнічаць у апытанні па праекце Канстытуцыі новай Беларусі;
  • не аслабляць «народныя санкцыі»: адклікаць усе дэпазіты з банка, вывесці ўсе грошы з банкаўскіх картак, купляць валюту на ўсе свабодныя сродкі, скараціць да мінімуму куплю падакцызных і дарагіх тавараў;
  • актыўна падтрымліваць дзейнасць дэмакратычных сіл. Любая дзейнасць становіцца важнай і набліжае нас да Новай Беларусі.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter