Усе навіны

Заклікайце да адказу дэпутатаў мясцовых саветаў!

Архіў навін

Інструкцыя ад Народнага антыкрызіснага упраўлення і *Сумленных людзей


З самага пачатку было відавочна, што большасцю дэлегатаў т.зв. УНС стануць дэпутаты мясцовых саветаў, якія выбіраюць на гэтую ролю самі сябе. Гэта пацвярджае і інфармацыя, якую штодня дасылаюць у нашу форму зваротнай сувязі.

Ёсць і выпадкі вылучэння дэлегатаў не з дэпутацкага корпуса. Але і іх таксама, як правіла, «выбіраюць» дэпутаты. Пра прычыны гэтага мы ўжо паведамлялі раней.

Вось толькі паводле Закону аб сходах дэпутаты не маюць права ні выбіраць у дэлегаты адзін аднаго, ні каго-небудзь яшчэ. Гэта з’яўляецца перавышэннем паўнамоцтваў і службовым злачынствам.

Прыйшоў час нагадаць дэпутатам, чые інтарэсы яны абавязаны прадстаўляць, перад кім яны адказныя і перад кім справаздачныя.

НАУ і *Сумленныя людзі падрыхтавалі інструкцыю і шаблоны зваротаў, з дапамогай якіх вы зможаце заклікаць дэпутатаў да адказу:

1) Адкрыйце сайт сваёй мясцовай адміністрацыі.
2) Узгадайце або даведайцеся, як клічуць вашага дэпутата ў раздзеле «прадстаўніцкая улада/дэпутаты мясцовага савета».
3) Дашліце дэпутату групавы або індывідуальны зварот з патрабаваннем адмовіцца ад удзелу ў незаконных дзеяннях. Звароты лепш высылаць звычайнай поштай на адрас адміністрацыі.

Шаблоны зваротаў вы знойдзеце па спасылцы.

Адказы дэпутатаў дасылайце на e-mail. Адказаць вам яны абавязаны па законе.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter