Усе навіны

Сёння ў Мiнкультуры ўсё ідзе строга па ідэалогіі

Архіў навін

«Сёння ў Мiнкультуры ўсё ідзе строга па ідэалогіі». Iнтэрв’ю з Наталляй Задзяркоўскай, адказнай у НАУ за пытанні культуры і нацыянальнай спадчыны


Баюся, што на сёння там [у Мiнкультуры] усё ідзе строга па ідэалогіі. Я сышла з міністэрства ў студзені, і яшчэ прыняла ўдзел у падрыхтоўцы плана мерапрыемстваў на 2021 год. Там былі выключна старыя мерапрыемствы, якія праходзяць з года ў год, а з новага прапаноўвалася толькі звязанае з ідэалогіяй. На першы план усё больш і больш выходзіць менавiта яна.

Нядаўна цікавілася пытаннем, аналізавала ВУП на культуру. Калі ў 2012 годзе ён складаў 0,52%, то ў 2020 — 0,37%. Гэта вялікая розніца. Я пацікавілася, як культура фінансуецца ў краінах ЕС, дык там у сярэднім прыпадае да 1%. Заробак у супрацоўнікаў культуры вельмі невысокі. Магчымасці зарабляць установам культуры пры пастаўленых планавых паказчыках практычна няма. Добрых умоў для развіцця таксама няма.

Свайго звальнення чакала вельмі даўно. Яшчэ ў жніўні. Тады ў «Нашай Ніве» мы падпісалі зварот супраць гвалту. Мы з калегамі з упраўлення не наведвалі дзяржаўныя ідэалагічныя мерапрыемствы. Я не пісала дакладныя аб поглядах супрацоўнікаў. Звальненне было пытаннем часу, я і так пратрымалася доўга. У той дзень у мяне быў вельмі добры настрой.

Я ўжо падрыхтавала праграму нашых дзеянняў да пераходнага перыяду і падчас яго. Тыя праблемы, якія былі, напрыклад, па парушэнні культурных правоў, вельмі моцна праявіліся. Цяпер мы павінны аб кожным выпадку не маўчаць. Ёсць розныя механізмы дапамогі людзям і галіне, плануем іх выкарыстоўваць. Паглядзіце праграму, яна ўжо хутка будзе.

Вялiкае iнтэрв’ю для «Нашай Нівы»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter