Навiны АПК

Працэс прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі

Прэс-рэліз Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі 2 снежня 2022

З чэрвеня 2020 года сілавыя структуры КДБ і ГУБАЗіК, цалкам падкантрольныя Лукашэнку, здзейснілі шэраг тэрарыстычных злачынстваў на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Да такіх злачынстваў адносяцца масавыя парушэнні правоў чалавека як грамадзян Беларусі, так і замежных грамадзян, злачынствы супраць чалавечнасці, захоп самалёта Ryanair, выкарыстанне замежных грамадзян у развязанай рэжымам Лукашэнкі гібрыднай міграцыйнай вайне на межах Беларусі і ЕЗ.

Аднак, нягледзячы на нядаўнюю прынятую рэзалюцыя Еўрапарламента ад 23 лістапада 2022 года, у якой ЕЗ заклікае рэжым Лукашэнкі спыніць пераслед, катаванні і жорсткае абыходжанне з народам Беларусі, уключаючы гвалт жанчын і ўразлівых груп і гвалтоўныя знікненні, падпарадкаваныя Лукашэнку структуры, з асаблівай стараннасцю, працягваюць здзяйсняць у Беларусі гэтыя злачынствы ў гэты момант.

Злачынствы, здзяйсняныя дадзенымі арганізацыямі, задакументаваныя ў:

  • Справаздачы АБСЕ ў рамках Маскоўскага механізму аб парушэннях правоў чалавека ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 9 жніўня 2020 года ў Беларусі;
  • Дакладах Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі,
  • Справаздачах Праваабарончага цэнтра «Вясна»;
  • Дакладах беларускіх праваабарончых арганізацый аб сітуацыі з правамі чалавека ў Поствыбарчы перыяд, апублікаваны Беларускім Хельсінскім камітэтам.

Вызначэнне дзеянняў, па сваім характары або кантэксту якія з’яўляюцца тэрарызмам, змяшчаецца ў шэрагу міжнародных прававы актаў і прававое рэгуляванне ў дачыненні да дадзеных злачынстваў змяшчаецца ў мінімум пяці міжнародных канвенцыях. Напрыклад, Дырэктыва 2017/541 ад 15 сакавіка 2017 года аб барацьбе з тэрарызмам падтрымлівае рэзалюцыю 1566 (2004) Савета Бяспекі ААН ад 8 кастрычніка 2004 і ўключае ў тэрарыстычныя злачынствы «напады на жыццё чалавека, якія могуць прывесці да смерці» або «на фізічную недатыкальнасць чалавека», накіраваныя на «сур'ёзнае запалохванне насельніцтва» або «сур'ёзную дэстабілізацыю або разбурэнне фундаментальных палітычных, канстытуцыйных, эканамічных ці сацыяльных структур краіны». А Канвенцыя Савета Еўропы аб папярэджанні тэрарызму (CETS 196) устанаўлівае, што тэрарыстычныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, кім бы яны ні здзяйсняліся, ні пры якіх абставінах не могуць быць апраўданыя меркаваннямі палітычнага, філасофскага, ідэалагічнага, расавага, этнічнага, рэлігійнага ці іншага падобнага характару. У выпадку немагчымасці прадухілення дадзеных злачынстваў члены Савета Еўропы абавязваюцца пераследваць і забяспечваць, каб такія злачынствы караліся мерамі пакарання, якія ўлічваюць іх цяжкі характар.

Сабраныя доказы і міжнародная заканадаўчая база ў поўнай меры дае дэмакратычным дзяржавам права прызнаць дадзеныя арганізацыі тэрарыстычнымі.

Камандай прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады падрыхтавана і накіравана ў Міністэрства юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін шэрагу краін разгорнутае прававое абгрунтаванне, якое змяшчае больш за 50 фактаў тэрарыстычных злачынстваў, учыненых за апошнія 2 гады КДБ і ГУБАЗіК, якое ў поўнай меры дазваляе дадзеным краінам прыняць рашэнне аб прызнанні КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі як на лакальным, так і на міжнародным узроўнях.

Што чакае членаў КДБ і ГУБАЗіК пасля прызнання?

Кожны з чальцоў гэтых «груповак» сустрэне крымінальны пераслед за сваю тэрарыстычную актыўнасць з боку дэмакратычных дзяржаў, а іх не менш за 166 з 197. У кожнай з гэтых краін іх чакае арышт і турэмныя тэрміны не менш за 10 гадоў і да пажыццёвага зняволення. Грошы, атрыманыя ад рэжыму яны таксама не змогуць захаваць — па дадзеных злачынствах спадарожным пакараннем з’яўляецца канфіскацыя.

Каманда працягне працаваць над пашырэннем спісу краін, гатовых прызнаць дадзеныя арганізацыі тэрарыстычнымі, з улікам іх асаблівасцяў і нацыянальных працэдур, а таксама рыхтуе факталагічную базу па прызнанні іншых арганізацый рэжыму Лукашэнкі тэрарыстычнымі.