Усе навіны

Польшча адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары»

Архіў навін

Польскія арганізатары нацыянальнага адбору на «Славянскі базар» адмовіліся ад удзелу ў фестывалі. Мы перакананыя, што іншыя краіны павінны зрабіць гэтак жа


НАУ накіравала ліст у адрас таварыства Słowiańska Dusza — польскіх арганізатараў нацыянальнага адбору на «Славянскі базар у Віцебску» — у якім выказала падзяку таварыству за адмову ад удзелу ў фэстывалі.

Мы пацвярджаем сваю пазіцыю аб немагчымасці правядзення фестывалю ў краіне, у якой не спыняюцца масавыя рэпрэсіі. «Славянскі базар» у гэтым годзе — палітычны акт, накіраваны супраць вольнага і незалежнага мастацтва. Таксама фестываль, з улікам адсутнасці ў краіне належных антыкавідавых мераў, уяўляе пагрозу здароўю ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства.

Народнае антыкрызіснае упраўленне ўдзячнае Słowiańska Dusza за неабыякавасць да лёсу беларускіх дзеячоў культуры. Мы верым, што рашэнне таварыства стане добрым прыкладам для аргкамітэтаў іншых краін, якія займаюцца нацыянальнымі адборамі на «Славянскі базар».

НАУ таксама прапанавала Słowiańska Dusza з 14 па 19 ліпеня 2021 года правесці онлайн-фэст салідарнасці з беларускім народам і запрасіць на яго выканаўцаў з Беларусі, якія падпалі пад рэпрэсіі. Культурная супольнасць свабодных беларусаў гатова да супрацоўніцтва з таварыствам Słowiańska Dusza.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter