Усе навіны

Анатоль Котаў – пра санкцыi ЗША

Архіў навін

«Калі ў Еўропе паўстае такая Паўночная Карэя з найгоршымі практыкамі Савецкага Саюзу або акупацыйнага рэжыму фашыстаў, санкцыі - пакуль адзіны мэханізм, каб пакараць вінаватых у вайне са сваім народам»


Прадстаўнік НАУ ў замежнай палітыцы і гандлі Анатоль Котаў абмеркаваў з «Радыё Свабода» новыя санкцыі ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі.

svaboda.azureedge.net

Прыводзім асноўныя тэзісы:


  • Новы выканаўчы ўказ Байдэна адчыняе дзверы новым сектаральным санкцыям ЗША, якія змогуць набыць сілу ў перспектыве некалькіх месяцаў. Гэта траекторыя руху Злучаных Штатаў і іх партнёраў у Еўропе, Вялікай Брытаніі і Канадзе, якая яскрава паказвае, што няма сэнсу весці бізнэс з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

  • Што адрознівае апошні амерыканскі пакет санкцый — гэта магчымасці іх другаснага дзеяння. Яны могуць быць накладзеныя не толькі на беларускія юрыдычныя і фізычныя асобы, але і на замежныя. Таму супрацоўніцтва з рэжымам будзе больш дарагім і больш таксічным, што вельмі звужае магчымасці для пошуку паратунку ў Расеі, Кітаі і іншых месцах.

  • Еўропа можа ўзяць прыклад з ЗША. ЗША не спяшаліся, яны правялі вялікую працу, у тым ліку прааналізавалі памылкі, якія дапусцілі іх еўрапейскія партнёры. Зараз Еўропа будзе глядзець, што і як зрабілі амерыканцы, і будзе выпраўляць свае памылкі.

  • Ёсць перспектыва некалькіх тыдняў або месяцаў, пасля якіх наступіць пагаршэнне санкцыйнага рэжыму, калі ў Беларусі нічога ня зменіцца: не выйдуць усе палітвязні, не будуць абвешчаныя новыя выбары і не будуць прыцягнутыя да адказнасці тыя, хто вінаваты ў гвалце.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter