Навiны АПК

Пастанова Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

«Аб дзеяннях, накіраваных на аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь»

На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пастанаўляе: 


1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку – прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі «Перамога».


2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы – прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны.


3. Прадстаўніку па транзіце ўлады – падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі.


4. Прадстаўніку па замежных справах – прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.


5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады – падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.


6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.