Усе навіны

#ЗборнаяЗЛЖ: кампанія супраць алкаголю і цыгарэт

Архіў навін

НАУ падтрымлівае кампанію Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці супраць тытуню і алкаголю #ЗборнаяЗЛЖ


Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абвясціў пра запуск кампаніі #ЗборнаяЗЛЖ, у якой прапануе далучыцца да каманды за здаровы лад жыцця, заняцца спортам і адмовіцца ад шкодных звычак — курэння і алкаголю. Ініцыятыву падтрымалі Віталь Гуркоў, Андрэй Краўчанка, Святлана Кудзеліч і іншыя прафесійныя спартсмены.

— У 2020 годзе бюджэт Беларусі атрымаў больш за 1 мільярд долараў ад акцызаў на цыгарэты і алкаголь. Пры гэтым штогод у Беларусі ад хвароб, звязаных з курэннем, памірае каля 15,5 тысяч чалавек. Алкаголь забірае жыцці яшчэ 20 тысяч чалавек штогод. Мы заклікаем беларусаў адмовіцца ад шкодных звычак і далучыцца да нашай кампаніі, — заявіла кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае кампанію супраць тытуню і алкаголю. Акцызы ад іх продажу складаюць да 15% ад усіх даходаў бюджэту. А калі ўлічыць ПДВ і падаткі, якія плацяць вытворцы, то выгада для дзяржавы ад продажу алкаголю і цыгарэт яшчэ вышэй.

Адмова ад акцызных тавараў — яшчэ адзін фармат эканамічнага пратэсту.
Акцыя «Банкамат — абменнік — банк»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter