Усе навіны

Наталля Задзяркоўская далучылася да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення

Архіў навін

Наталля Задзяркоўская — былы начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі. Яна ўдзельнічала ў распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры», а таксама іншых заканадаўчых і нарматыўных прававых актаў у сферы культуры.


У НАУ Наталля Задзяркоўская стане адказнай за культуру і нацыянальную спадчыну, змяніўшы ў гэтым апмлуа Маргарыту Ляўчук.

Маргарыта Ляўчук, у сваю чаргу, засяродзіцца на творчасці. Сама оперная спявачка ўпэўненая, што мацней дапаможа людзям песнямі і крэатывам, чым палітычнай дзейнасцю:

— Мая самая моцная зброя супраць рэжыму — гэта мая творчасць, таму зараз я прысвячаю ўвесь свой час менавіта ёй. Мы працягваем быць у цесным кантакце з камандай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і асабіста з Паўлам Латушкам. Думаю, што мы разам яшчэ зробім не адзін праект. Мы працягваем дамагацца агульнай мэты — зрабіць Беларусь свабоднай краінай, у якой нарэшце раскрыецца увесь патэнцыял беларусаў: у тым ліку і творчы.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter