Усе навіны

Звароты супраць антыканстытуцыйнага дэкрэта: нам патрэбны адказ Канстытуцыйнага суда

Архіў навін

9 мая грамадзянін Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб пераходзе ўлады ў выпадку яго гвалтоўнай смерці да Рады бяспекі. Дэкрэт наўпрост парушае Канстытуцыю: паводле ёе часовае кіраванне дзяржавай пераходзіць да прэм’ер-міністра.

Што мы прапаноўваем?

Мы прапаноўваем Канстытуцыйнаму суду (КС) праверыць канстытуцыйнасць новага дэкрэта Лукашэнкі. Без нашай з вамі дапамогі КС не справіцца, таму мы накіруем у суд свае звароты. Пераканаць Канстытуцыйны суд пачаць праверку нам дапамогуць Парламент, Савет міністраў і Вярхоўны суд. Да іх мы таксама напішам звароты: каб яны таксама прапанавалі КС праверыць дэкрэт.

Што і куды пісаць?

1) У Канстытуцыйны суд. Мы падрыхтавалі шаблон звароту, вам дастаткова ўпісаць у яго свае дадзеныя. Зварот можна адправіць як па пошце, так і анлайн. Адрас для адпраўкі фізічнага ліста ёсць у шаблоне.

2) У Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд і Савет міністраў. Найлепш — у кожны орган асобна. У шаблоне можна выбраць адзін з органаў і ўнесці свае дадзеныя. Зварот таксама можна адправіць як па пошце, так і анлайн. Адрасы для фізічных лістоў ёсць у шаблоне. Для электронных зваротаў:

Палата прадстаўнікоў
Савет Рэспублікі
Вярхоўны суд
Савет Міністраў

Важна! Дасылайце нам адказы ад дзяржаўных органаў. Паглядзім, як яны будуць тлумачыць канстытуцыйнасць дэкрэта. Неабходна працягваць фіксаваць усе парушэнні Канстытуцыі і законаў з боку прадстаўнікоў нелегітымнай улады.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter