Усе навіны

Новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары праз тры месяцы

Архіў навін

Прапанова Паўла Латушкі для народнага праекта Канстытуцыі

Любы паўналетні грамадзянін Беларусі можа паўплываць на тое, як будзе выглядаць фінальная версія народнага праэкта Канстытуцыі, вынесці які на рэферэндум запатрабавалі ў нелегітымнай улады ўжо тысячы чалавек.

Аж да 27 жніўня кожны з вас можа ўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, хутка пачнуцца народныя галасавання па шэрагу палажэнняў праекта. Дзяліцеся сваімі прапановамі, задавайце пытанні - і ўсе разам мы напішам Канстытуцыю, якая будзе служыць народу і назаўжды пакладзе канец дыктатуры ў нашай краіне.

Сваёй ідэяй для народнага праекта Канстытуцыі падзяліўся і кіраўнік НАУ. Павел Латушка прапануе прапісаць у дапаўненнях да праекта палажэнне аб правядзенні новых выбараў прэзідэнта і парламента на працягу максімум 90 дзён пасля прыняцця дакумента на рэферэндуме.
А што хацелі б бачыць у народным праекце Канстытуцыі вы? Дзяліцеся сваімі думкамі:


Азнаеміцца з прапановамі і пытаннямі іншых грамадзян, а таксама з каментарамі аўтараў праекта Канстытуцыі Новай Беларусі вы можаце ў гэтай табліцы, якая абнаўляецца кожны тыдзень.

Усе падрабязнасці - на сайце Narodnaja.com

Обсудите эту новость в соц. сетях:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter