Усе навіны

Сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, рабочых усё часцей звальняюць — і вінаваты ў гэтым рэжым, а не санкцыі

Архіў навін

Сітуацыя ў эканоміцы пагаршаецца, рабочых усё часцей звальняюць — і вінаваты ў гэтым рэжым, а не санкцыі. Мікалай Пракоф’еў — пра кампанію НАУ супраць куплі рэжымам газавых турбін


Нагадаем, кампанія Siemens займаецца пастаўкамі газавых турбін на БелАЭС. Нямецкія банкі выдаюць крэдыт на іх куплю, а Шведскае экспартна-крэдытнае агенцтва (EKN) павінна застрахаваць пазыку. Пасля ціску з боку НАУ, дыяспары, беларусаў унутры краіны і журналістаў кампанія EKN паведаміла, што замарожвае здзелку на час далейшага разгляду. У эфіры канала «Белсат» Мікалай Пракоф’еў, удзельнік каманды эканомікі НАУ, распавёў дэталі.

• Беларускі бок не цалкам паінфармаваў шведскую EKN пра сітуацыю ў Беларусі. Па ідэі, калі б у кампаніі была поўная інфармацыя, здзелка б першапачаткова не адпавядала стандартам EKN;

• Сітуацыя ў беларускай эканоміцы вельмі нестабільная і без санкцый. Звальненні ўсе нарастаюць, грошай становіцца ўсё менш;

• Здавалася б, проста пастаўка газавых турбін. Але давайце не будзем забываць, што гэтыя крэдытныя грошы, атрыманыя ад нямецкіх банкаў, усё роўна могуць пайсці на рэпрэсіі і гвалт. А выплачваць крэдыт потым будуць беларусы сваімі падаткамі;

• Толькі перамога беларускага народа можа спыніць хвалю звальненняў па палітычных прычынах. Да гэтага моманту рэжым не спыніць рэпрэсіі;

• Гэта сістэмная праца — мы адсочваем ўсе здзелкі рэжыму. Мы стараемся рабіць усё, каб не даць ім адбыцца, а ў дыктатара не было новых грошай на рэпрэсіі. Гэта не адзіная здзелка, з якой мы працуем — проста не ўся гэтая праца пакуль можа быць публічнай.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter