Усе навіны

Павел Латушка сустрэўся з намеснікам пасла Японіі ў Польшчы

Архіў навін

Кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся з Тадзіма Акіра — намеснікам кіраўніка японскай дыпмісіі ў Польшчы.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі выпуск спецыяльных правоў запазычання (СДР) ад МВФ, у якім доля Беларусі складзе $ 1 млрд.

Па ініцыятыве НАУ прадстаўлены два варыянты магчымых дзеянняў па пазбаўленні рэжыму фінансавання з боку МВФ:

  1. Накладанне санкцый у дачыненні да Нацбанка і Міністэрства фінансаў Беларусі;
  2. Непрызнанне ў якасці кіраўніка краіны як Лукашэнкі, так і яго ўрада.

Гэта дазволіць стварыць перашкоды для выкарыстання СДР рэжымам Лукашэнкі і яго урадам, якіх не прызнае сусветная супольнасць.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter