Усе навіны

Павел Латушка адказаў Канстытуцыйнай камісіі Лукашэнкі

Актуальныя навіны

«Замест выбару паміж старой і новай версіямі Канстытуцыі Лукашэнкі - у беларусаў будзе *Сумленны выбар і тая Канстытуцыя, якую мы напішам усёй краінай!»

Кіраўнік НАУ Павел Латушка адказаў так званай Канстытуцыйнай камісіі Лукашэнкі:
— Не абвяшчаючы загадзя дат, не арганізуючы рэальных грамадскіх абмеркаванняў, не ўлічваючы меркаванні народа, людзі, якія назвалі сябе Канстытуцыйнай камісіяй, заяўляюць, што яны — цытата: «14−15 ліпеня пісьмова ўзгадняюць распрацаваныя прапановы па змене асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь».

Са свайго боку, адказваем так званай камісіі наступнае:
  1. Вам не ўдасца зрабіць выгляд, што ваш праект мае хоць нейкае дачыненне да волі беларускага народа, якую вы спрабуеце задушыць.
  2. У вас не выйдзе схаваць факт атрымання сотняў зваротаў грамадзян з патрабаваннем забяспечыць вынясенне на рэферэндум праекта Канстытуцыі Новай Беларусі — па-сапраўднаму народнай Канстытуцыі.
  3. У вас няма ніводнай законнай падставы спыніць далейшы прыём зваротаў і прапаноў беларусаў.

Кампанія «Народная Канстытуцыя» працягваецца!

Асобна хочам звярнуцца да беларусаў

Адпраўляючы звароты ў Канстытуцыйную камісію, мы не прызнаем яе легітымным органам. Але калі мы не выкарыстоўваем гэты законны інструмент ціску, у нас не будзе магчымасці дакументальна пацвердзіць сам факт нашых патрабаванняў.
Накіраваць зварот з патрабаваннем вынесці народны праект Канстытуцыі на рэферэндум можна з дапамогай нашых чат-ботаў:

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter