Усе навіны

НАУ: план па регiянальнаму развiццю

Актуальныя навіны

Юрась Губарэвіч прадставіў план Народнага антыкрызіснага ўпраўлення па развіцці рэгіёнаў Беларусі


Сітуацыя ў Беларусі

У Беларусі Лукашэнкі ўзровень жыцця ў рэгіёнах падае з года ў год. Развіваюцца і могуць забяспечваць сябе толькі буйныя гарады. Прадпрыемствы закрэдытаваныя, добрую працу знайсці складана, людзі масава з’язджаюць.

Грамадства ніяк не ўплывае на фарміраванне мясцовых органаў улады. Мясцовага самакіравання амаль няма. Асобныя кіраўнікі, ідэолагі і прадстаўнікі сілавых структур гадамі займаюцца фальсіфікацыямі і рэпрэсіямі супраць актывістаў. У 2020 годзе гэта праблема толькі абвастрылася.

Што зробіць НАУ ў сферы рэгіянальнага развіцця, каб наблізіць пераходны перыяд

Цяпер неабходна збіраць даныя пра ўсе рэпрэсіі з боку мясцовых органаў улады. Трэба раскрываць усе злачынствы чыноўнікаў — уключаючы карупцыйныя схемы. Таксама важна арганізаваць кантроль за працай дэпутатаў усіх узроўняў.

Развіццё самакіравання — яшчэ адна ключавая задача. Мы плануем наладзіць работу з мясцовымі экспертнымі супольнасцямі і актывістамі, каб разам вырашыць, як вывесці рэгіёны з упадніцкага стану.

Таксама мы хочам запусціць грамадскую дыскусію аб рэформе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення краіны.

Мы хочам, каб як мага больш людзей удзельнічалі ў жыцці і развіцці рэгіёнаў.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне правядзе конкурс «Кадравы рэзерв», каб знайсці замену рэгіянальным чыноўнікам, якія ўдзельнічалі ў палітычных рэпрэсіях, карупцыйных схемах і па-іншаму парушалі закон.

Прыярытэтныя задачы падчас пераходнага перыяду ў сферы рэгіянальнай палітыкі

Падчас пераходнага перыяду важна правесці выбары ў мясцовыя органы прадстаўнічай улады і ў органы самакіравання, а таксама замяніць кіраўнікоў выканкамаў і тэрытарыяльных адміністрацый.

Яшчэ адзін напрамак — гэта падрыхтоўка рэформ: мясцовага самакіравання, ЖКГ і рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення.

⇲ спампаваць план pdf