Усе навіны

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі | Блок 4

Архіў навін

Якой будзе міліцыя ў Новай Беларусі: чаму мы не станем капіраваць рэформы ОУС у Грузіі і Украіне


Як усе ведаюць, вучыцца лепш не на сваіх, а на чужых памылках. Таму, распрацоўваючы і праводзячы рэформу органаў унутраных спраў у Беларусі, мы абавязкова ўлічым вопыт аналагічных пераўтварэнняў у іншых краінах.

У рамках прэзентацыі праекта па рэфармаванні ОУС сёння мы вывучым, як змянялася міліцыя ў Грузіі і Украіне. Чаму мы выбралі менавіта гэтыя краіны? Па-першае, яны таксама атрымалі ў спадчыну праблемы, якія існавалі ў міліцыі СССР. Па-другое, рэформы там былі не так даўно. А па-трэцяе, у нас проста даволі шмат агульнага.

Якія перадумовы былі для перагляду працы ОУС у Грузіі і Украіне? Які ўдзел у гэтых працэсах прымала грамадзянская супольнасць? Што атрымалася ў аўтараў пераўтварэнняў, а што — не вельмі? Чаму ў рэальнасці рэформа ОУС у Грузіі не такая паспяховая, як пра яе кажуць?

І галоўнае: якія высновы нам трэба зрабіць з рэформаў ОУС ў Грузіі і Украіне, ці варта Беларусі капіраваць іх досвед?

Пра ўсё гэта вы можаце прачытаць на сайце Strazhi.com і даведацца з відэа ад Святланы Хілько, кіраўніка рабочай групы па рэфармаванні ОУС НАУ.

Абавязкова раскажыце нам, што вы самі думаеце на гэту тэму. Дзяліцеся сваімі ідэямі праз форму зваротнай сувязі на Strazhi.com, а таксама з дапамогай чат-бота Тэлеграм.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter