Усе навіны

1674 чыноўнікі просяць Лукашэнку аб адстаўцы ў Адкрытым лісце

Архіў навін

Што будзе з праектам далей?


Разам з супольнасцю *Сумленныя людзі мы падвялі вынікі праекта Адкрытага ліста работнікаў дзяржкіравання ў падтрымку народных патрабаванняў.

Па выніках сотняў абмеркаванняў з супрацоўнікамі дзяржкіравання, большасць іх калег падтрымлівае народныя патрабаванні. Паводле іх асабістых ацэнак, ад 50% да 80% людзей у арганізацыях — прыхільнікі пераменаў. Але ціск кіраўніцтва, прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях КДБ ствараюць умовы, у якіх заявіць сваю пазіцыю адкрыта вельмі складана.

Мы ўпэўненыя, што пабудова гарызантальных сувязяў сярод супрацоўнікаў дзяржкіравання — гэта важны крок для абароны як інтарэсаў грамадзян, так і для абароны ад неправамерных дзеянняў з боку кіраўніцтва. Таму мы прапануем новы фармат узаемадзеяння супрацоўнікаў дзяржкіравання праз зносіны ў ананімных галіновых чатах, трапіць у якія можна пасля аўтарызацыі праз чат-бот «Дыялог з народам».

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter