Усе навіны

Гэта дыскрэдытацыя ўсёй сiстэмы, якую выбудоўвалі 26 гадоў

Архіў навін

Міхаіл Кірылюк — пра дэкрэт аб наданні Радзе бяспекі паўнамоцтваў у выпадку гібелі дыктатара


  • «Дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі, і гэта стварае праблему. Калі сапраўды такі выпадак наступіць, адна група асобаў у дзяржаўным кіраўніцтве будзе казаць, што мы павінны выконваць Канстытуцыю, а другая група асобаў будзе казаць, што мы павінны выконваць дэкрэт. І гэта можа стварыць прававы калапс».

  • «Дэкрэт — толькі сiмптом хворай сiстэмы дзяржаўнага кіраўніцтва. Тое, што для перадачы ўлады трэба прымаць асобныя дэкрэты, гэта яскравы паказчык той нiкчэмнай сiстэмы, якую выбудоўвалі 26 гадоў запар. Каб перадаць уладу — трэба парушыць Канстытуцыю, якую ты сам і пісаў пад сябе».

  • «У такіх рэжымах, калі мяняецца ўлада, далейшае разьвіццё падзей залежыць ужо не ад дэкрэтаў, якія пісаў чалавек. Калі яго няма, увесь аўтарытэт гэтых папераў рассыпаецца ўшчэнт. І любы палітык, які прыйдзе пасля яго да ўлады, кім бы ён ня быў, ня будзе мець такога ўплыву на сілавыя структуры, нават калі сам будзе іх узначальваць».

  • «Пачыналася ўсё з таго, што Лукашэнка казаў, што ня будзе ніякай перадачы ўлады, „толькі праз мой труп“, і за 8 месяцаў мы дасягнулі таго, што такая перспэктыва не прадстаўляецца яму нерэальнай. Мабыць, яму даюць аналітычныя запіскі пра ступень любві да яго, і гэта таксама дасягненне пратэстнай часткі беларусаў, якая робіць ціск на ўладу».

Міхаіл Кірылюк для «Радыё Свабода»

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter