Усе навіны

Перавярнуць старонку? Калі толькі не наперад, а назад – і адразу некалькі

Архіў навін

Новае відэа праекта «Без шторкі ТБ» ад супольнасці *Сумленныя людзі. З роліка вы даведаецеся, чым на самай справе з’яўляецца ўлада, нармальна ці называць уладай чыноўнікаў ці… нас саміх.

Затым разам з аўтарамі відэа мы разбярэмся, навошта дзяржава надала слову «Свабоды» дэманічнае значэнне, калі гэта тое, што прызнана ў Канстытуцыі вышэйшай каштоўнасцю. А ў канцы мы паставім пад сумнеў тэзіс, што палітыка — брудная справа.

Калі гэта здаецца вам карысным — падзяліцеся ім. Калі вы знаходзіце яго спрэчным — абмяркоўвайце і прыходзьце да сваіх высноў. Абмеркаваць усе пытанні Канстытуцыі, якія закранулі аўтары, можна на афіцыйным сайце праекта.

Каб мы ўсе разам змаглі вынесці на рэферэндум праект народнай Канстытуцыі, рэгіструйцеся на платформе * Сумленны выбар з дапамогай аднаго з чат-ботаў:

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter