Усе навіны

«Народная Канстытуцыя»: падключайце суседзяў да напісання нашага асноўнага Закона

Архіў навін

Да 27 жніўня любы грамадзянін можа паўдзельнічаць у стварэнні народнага праекта Канстытуцыі, прыняцця якога замест варыянту Лукашэнкі мы будзем дамагацца.

Мы хочам пачуць кожнага з вас, а таксама вашых родных і блізкіх. Расказвайце аб кампаніі «Народная Канстытуцыя» у сваім коле зносін, на працы і сярод суседзяў. А адзін з лепшых спосабаў данесці інфармацыю — улёткі: так яе атрымаюць нават тыя, хто не карыстаецца інтэрнэтам.

Запампуйце макет, які мы падрыхтавалі для вас, раздрукуйце яго ў максімальнай колькасці і распаўсюдзьце ў сваім пад’ездзе або цэлым доме. Толькі наш актыўны ўдзел не дазволіць рэжыму Лукашэнкі ўзаконіць праз сваю Канстытуцыю беззаконне, якое адбываецца ў краіне.

Спампаваць ўлётку

Нагадваем: падзяліцца сваімі думкамі аб праекце Канстытуцыі Новай Беларусі, на базе якога мы пішам народны праект Асноўнага Закона, можна:

Беларусі трэба кожнае меркаванне!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter