Усе навіны

#ЦветПротивТьмы

Папярэднія навіны

Зладзім для дыктатуры «вялікае мыццё»!


На выхадных прыхільнікі пераменаў у Беларусі ўжо традыцыйна гулялі ў белай вопратцы, а сёння мы абвяшчаем новы флэшмоб у рамках руху #ЦветПротивТьмы (Колер супраць Цемры).

У той час як увесь цывілізаваны свет «палошча» дыктатуру за яе злачынствы — ужо не толькі супраць беларусаў, але і супраць грамадзян іншых краін, — прапануем зладзіць ёй «вялікае мыццё» ў самой Беларусі!

На працягу тыдня вывешвайце на балконах і ў дварах на прасушку белую пасцельную бялізну і белае адзенне. Здымаць рэчы адразу пасля таго, як яны высахнуць, зусім неабавязкова — хай іх убачыць як мага больш людзей.

І, вядома, не забывайце фіксаваць свой удзел у руху #ЦветПротивТьмы і дзяліцца здымкамі з сябрамі ў сацыяльных сетках з адпаведным тэгам.

Кожны тыдзень мы будзем запускаць новы флэшмоб. Сачыце за навінамі на канале НАУ і сайце руху #ЦветПротивТьмы: NashKoler.com.

Нагадаем, што падтрымаць рух #ЦветПротивТьмы можна і іншымі спосабамі:
— апранайцеся ў белае па выхадных, а таксама па чацвяргах;
— заменіце фота профілю ў сацсетках на белую карцінку або фота ў белым адзенні, карыстальнікі Facebook таксама могуць ужыць адну з адмысловых рамак;
— рабіце тэматычныя публікацыі ў сваёй стужцы, суправаджаючы іх тэгам #ЦветПротивТьмы, і назірайце, як святлее Беларусь з кожным такім постам, на сайце NashKoler.com.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter