Усе навіны

#ЦветПротивТьмы

Архіў навін

НАУ аб’яўляе новую акцыю па аб’яднанні прыхільнікаў пераменаў


Ужо год белы колер сімвалізуе барацьбу беларускага народа за свабоду, праўду і справядлівасць. Мы пазначалі сябе белымі бранзалетамі на руках і лістамі белай паперы ў вокнах. Мы выходзілі на вуліцы ў белай вопратцы і з белымі букетамі, каб спыніць гвалт і беззаконне. Белы стаў нашым колерам, колерам прыхільнікаў пераменаў.

Прыйшоў час вярнуць белы колер у нашы гарады і навінавыя стужкі, запоўніць ім усё навокал і разагнаць змрок, у які спрабуе пагрузіць нас рэжым.

НАУ аб’яўляе бестэрміновую акцыю #ЦветПротивТьмы (Колер супраць Цемры), якая зноў прадэманструе, што прыхільнікаў пераменаў у Беларусі — большасць і што мы даможамся свайго. Сайт акцыі: NashKoler.com.

Заклікаем усіх беларусаў:
— насіць белыя прадметы адзення і аксэсуары ў паўсядзённым жыцці, асабліва па выхадных;
— апранацца ў белае на працу і вучобу па чацвяргах — гэта будзе наш Белы чацвер;
— удзельнічаць у штотыднёвых тэматычных флэшмобах;
— змяніць фота профілю ў сацыяльных сетках на белае і апублікаваць белую карцінку ў сваёй стужцы з тэгам #ЦветПротивТьмы.

Уся інфармацыя пра акцыю сабрана на сайце NashKoler.com, дзе вы можаце не толькі пазнаваць пра новыя флэшмобы, але і дзяліцца сваімі ідэямі. Акрамя таго, на старонцы ўстаноўлены карта Беларусі і «Лічыльнік колеру», якія паказваюць, як нашы дзеянні дапамагаюць пазбавіць краіну ад цемры.

Белы — колер свету, святла і чысціні. Белы — колер Беларусі, «зямлi пад белымі крыламі». Белы — наш #ЦветПротивТьмы!

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter