Усе навіны

Кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу з паслом Літвы ў Польшчы

Папярэднія навіны

Павел Латушка 2 верасня сустрэўся з Эдуардасам Барысавасам — паслом Літвы ў Польшчы.

Галоўнай тэмай сустрэчы было блакаванне выкарыстання спецыяльных правоў запазычання (SDR) ад МВФ для рэжыму Лукашэнкі.

Павел Латушка перадаў амбасадару зварот НАУ ў адрас міністра замежных спраў і міністра фінансаў Літвы.

Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя пастановы ЕЗ аб пашырэнні санкцый у дачыненні да фізічных асобаў і арганізацый рэжыму, якія маюць сувязь да гандлю людзьмі і вядзення «гібрыднай вайны» супраць Еўрапейскага Звязу.

Абмяркуйце гэтую навіну ў соц. сетках:
Facebook | Instagram | Telegram | Twitter